Belgazprombank

«Белгазпрамбанк» імкнецца максiмальна наблiзiць паслугi да спажыўцоў...

"Звязда".

Як вядома, ААТ "Газпрам" выступiла з iнiцыятывай, каб з наступнага года цэны на расiйскi газ вызначалiся на падставе рынкавых механiзмаў, у тым лiку i з выкарыстаннем бiржавых кацiровак. Што гэта значыць, мяркуем, кожнаму зразумела: цэны на прадукт будуць павышацца. Праўда, у 2005 годзе нiчога падобнага не прадбачыцца, аб чым на сустрэчы з беларускiмi журналiстамi заявiў намеснiк старшынi праўлення ААТ "Газпрам" Андрэй Круглоў.

Закранаючы мяркуемую ў будучым цэнавую палiтыку расiйскiх газавiкоў, Андрэй Круглоў падкрэслiў, што ў Расii многiя спажыўцы газу выходзяць па сваiх цэнах на мiжнародны ўзровень. Гэта датычыцца, у прыватнасцi, тых жа металургаў. Таму i "Газпрам" iмкнецца да таго, каб цана на газ наблiжалася калi не да сусветнага ўзроўню, то хаця б вызначалася на падставе попыту i прапанавання, як гэта адбываецца ва ўсiх рынкавых эканомiках. Мiж iншым, да стварэння апошняй iмкнецца i Расiя. Акрамя таго, паводле слоў Андрэя Круглова, РФ зараз дастаткова хутка рухаецца ў накiрунку ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганiзацыю, а адзiн з прынцыпаў апошняй, як вядома, выраўноўванне цэн на адзiн i той жа прадукт як унутры краiны, так i за яе межамi. Пытанне гэта няпростае, але, тым не менш, прадстаўнiк "Газпрама" лiчыць, што нiчога драматычнага ў вынiку павышэння цэн не адбудзецца. На думку спадара Круглова, наадварот, падобны крок стане для прамыслоўцаў стымулам для ўкаранення новых энергазберагальных тэхналогiй. У якасцi аргумента ён прывёў вопыт Заходняй Еўропы, дзе энергазберажэнне — выгадная галiна прамысловасцi, якая з’яўляецца iнвестыцыйна ёмiстай i ў якую iнвестары актыўна ўкладваюць грошы i атрымлiваюць прыбытак.

Увогуле ж прэс-канферэнцыя, якая сабрала прадстаўнiкоў розных СМI, была прымеркавана да сходу акцыянераў ААТ "Белгазпрамбанк", якiя не толькi падвялi вынiкi работы фiнансавай установы, але i вызначылi арыенцiры па далейшаму развiццю i пашырэнню бiзнэсу. Што датычыцца вынiкаў, то аб паспяховай рабоце банка гаворыць хаця б тое, што "Белгазпрамбанк" атрымаў мiжнародны рэйтынг агенцтва FITCH. Паводле слоў старшынi праўлення банка Вiктара Бабарыкi, банк у чарговы раз прадэманстраваў сваю зарыентаванасць на поспех, наватарства ў выпрацоўцы стратэгii. З мэтай пашырэння сваiх магчымасцяў банк правёў чарговую эмiсiю акцый, па вынiках якой статутны фонд павялiчыўся амаль у чатыры разы i перавысiў 20 мiльярдаў рублёў. Падкрэслiм i той факт, што летась напрамую, без гарантый урада i акцыянераў, былi прыняты рашэннi аб доўгатэрмiновым фiнансаваннi "Белгазпрамбанка" з боку Еўрапейскага банка рэканструкцыi i развiцця i Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi адпаведна на 6 i 5 мiльёнаў долараў. Праўда, як заявiў Вiктар Бабарыка, банк збiраецца зноў выходзiць да ЕБРР з iнiцыятывай аб павелiчэннi ўжо iснуючых крэдытных лiнiй, паколькi патрэба, напрыклад, у мiкракрэдытаваннi вялiкая: крынiц фiнансавання малога i сярэдняга бiзнэсу катастрафiчна не хапае. Закранаючы пытанне прыцягнення банкамi фiнансавых рэсурсаў у краiну, банкiр адзначыў, што "Белтрансгазам" устаноўлены на гэты год нарматыў у памеры 21 мiльёна долараў фактычна ўжо выкананы. Аднак спыняцца на дасягнутым банк не збiраецца i плануе дадаткова прыцягнуць яшчэ 15—20 мiльёнаў долараў з боку заходнiх фiнансавых рынкаў. Дарэчы, у планах банка на блiжэйшую перспектыву — выхад на рынак знешнiх пазык шляхам выпуску карпаратыўных аблiгацый.

Увогуле банк iмкнецца максiмальна наблiзiць свае паслугi да спажыўцоў. Iстотна абнавiўся спектр рознiчных аперацый, сярод якiх асаблiвае месца займаюць аўтакрэдытаванне, продаж золата ў мерных злiтках, у тым лiку з адтэрмiноўкай аплаты, плацяжы за тавары ў сетцы Iнтэрнэт у новай плацежнай сiстэме EASY PAY i г.д. Такiм чынам, кiраўнiцтва робiць усё, каб клiенты банка абслугоўвалiся на больш выгадных умовах.

Iгар ШЧУЧЭНКА, газета "Звязда"

… Председатель правления банка Виктор Бабарико счел ситуацию с датами непростой. Ведь это не «Белгазпромбанку» 15 лет, а команде еди...
Экономическая газета.
Программа развития ОАО «Белгазпромбанк» до 2010 года предусматривает рост собственного капитала банка в 3 раза, активы должны ежегодно ...
Экономическая газета.
В минувшую пятницу, 16 сентября, состоялась презентация первого публичного выпуска облигаций ОАО «Белгазпромбанк». Дата их размещения ...
Iнвестарам прапанаваны новы прадукт на фiнансавым рынку Беларусi — карпаратыўныя аблiгацыi ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краiн...
ОАО "Газпром" инициирует выход ОАО "Белгазпромбанк" на международные рынки долговых обязательств. Как передает корреспондент "И...
Республика.
Банкиры и финансисты оперируют огромными суммами, но как и древние эллины верят в мифы. Только не олимпийские, а корпоративные. В частности,...
Республика.
Для стабильного ведения дела бизнесмены хотят брать кредиты на несколько лет, а не на 5-6 месяцев. У этих надежд есть шансы. Международная фи...
Международная финансовая корпорация (МФК) и ОАО "Белгазпромбанк" 17 июня 2005г. в Минске подписали соглашение о предоставлении последнему...
"Звязда".
Беларусь дабiлася поспеху ў сферы развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу, заявiў на цырымонii падпiсання пагаднення аб прадастаўленнi ААТ «Бел...
Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад