Belgazprombank

Беларускае мастацтва: ад часоў Візантыі да сучаснасці

Настаунiцкая газета.

Ужо менш як тыдзень засталося чакаць грандыёзнай падзеі мастацкага жыцця ў краіне — адкрыцця выставы “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі. Экспазіцыя будзе працаваць з 27 сакавіка па 10 ліпеня 2014 года. На працягу чатырох месяцаў жыхары і госці беларускай сталіцы будуць мець магчымасць паглядзець на беларускае мастацтва як на жывы і непарыўны працэс, уключаны ў сусветную культурную прастору. Да гэтага ніколі ў адным музеі не дэманстравалася такая маштабная экспазіцыя нацыянальных артэфактаў, пачынаючы ад часоў Візантыі і заканчваючы сучаснасцю! Дзякуючы ААТ “Белгазпрамбанк — непасрэднаму арганізатару і фундатару выставы — многія ўнікальныя экспанаты будуць выстаўлены на паказ шырокай публіцы ўпершыню.

І ўсё ж, якія самыя адметныя фішкі чакаюць аматараў мастацтва на выставе “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі? Як паведамілі нашаму карэспандэнту ва ўпраўленні інфармацыйнай палітыкі ААТ “Белгазпрамбанк, усяго ў экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 500 экспанатаў, якія папярэдне прайшлі старанны экспертны адбор. Сапраўднымі жамчужынамі выставы стануць набыткі Белгазпрамбанка апошніх гадоў — шэдэўры, якія дзесяцігоддзямі, а іншым разам нават стагоддзямі вандравалі за межамі Беларусі, але былі шчасліва выкуплены на розных аўкцыёнах і ў прыватных калекцыянераў у рамках банкаўскага праекта “Арт-Беларусь.

Па-першае, гэта ўнікальны помнік айчыннай кніжнай культуры — кніга Сімяона Полацкага “Жазло кіравання 1667 года выдання Маскоўскага друкарскага двара. “Жазло кіравання ў свой час выклікала шырокі рэзананс у грамадскасці адразу ж пасля выхаду ў свет — фактычна гэта была першая афіцыйная кніга, якая выкрывала раскольніцтва. Каштоўны артэфакт быў выкуплены Белгазпрамбанкам у аднаго з прыватных расійскіх калекцыянераў.
Па-другое, палатно нашага выдатнага мастака першай паловы ХІХ стагоддзя Валенція Ваньковіча “Партрэт Тамаша Зана — адзіная карціна жывапісца, вернутая на сваю гістарычную радзіму. Прыналежнасць партрэта пэндзлю Ваньковіча адносна нядаўна была пацверджана экспертамі Дзяржаўнага Рускага музея (Санкт-Пецярбург), хаця доўгі час гэты твор фігураваў у мастацкіх каталогах як “Мужчынскі партрэт з кнігай аўтарства Аляксандра Карнека. Аднаўленне справядлівасці стала магчымым дзякуючы вядомаму пецярбургскаму літаратуразнаўцу, доктару філалагічных навук, кандыдату мастацтвазнаўства Вадзіму Старку. На яго думку, Валенцій Ваньковіч пісаў партрэт паэта-рамантыка Тамаша Зана ў канцы 30-х гадоў ХІХ стагоддзя, калі той вярнуўся пасля 13-гадовай ссылкі з Арэнбурга ў Пецярбург, дзе ўладкаваўся ў Горнай тэхнічнай школе на пасаду бібліятэкара. Да гэтага мастаку паспелі ўжо папазіраваць Пушкін, Жукоўскі, Вяземскі… Можна меркаваць, што напісаць партрэт Зана для Ваньковіча было справай гонару і сяброўскага доўгу — яны сябравалі яшчэ з часоў вучобы ў Віленскім універсітэце. А ў 1841 годзе іх жыццёвыя дарогі зноў разышліся: Валенцій Ваньковіч з’ехаў у Парыж, дзе неўзабаве, у 1842 годзе, памёр ад цяжкай хваробы, а Тамаш Зан вярнуўся ў родную Вільню, дзе працаваў у Корпусе горных інжынераў. Свае апошнія гады Зан дажываў у маёнтку Кахачын Сенненскага павета, дзе да самай смерці ў 1851 годзе працягваў займацца літаратурнай дзейнасцю і збіраць мясцовы фальклор. Як і “Жазло кіравання, “Партрэт Тамаша Зана пэндзля Валенція Ваньковіча быў выкуплены ў прыватнага расійскага калекцыянера.
Па-трэцяе, гэта дзве карціны Марка Шагала — “Гадзіннік на палаючым небе і “Зялёны пейзаж, створаныя ў канцы 40-х гадоў ХХ стагоддзя, калі майстар, які ўжо атрымаў сусветнае прызнанне, на некалькі гадоў вярнуўся ў Францыю з ЗША. Палотны былі набыты Белгазпрамбанкам на нью-ёркскім аўкцыёне “Сотбіс.

І, нарэшце, бадай, самая дарагая на сённяшні дзень карціна ў нашай краіне — палатно “Ева Хаіма Суціна, таксама купленая на “Сотбіс. Варта нагадаць, што да апошняга часу ў Беларусі наогул не было ніводнай карціны Суціна, а на ўсёй постсавецкай прасторы захоўваўся толькі адзін яго твор — аўтапартрэт (у Эрмітажы). 8 лютага 2012 года на аўкцыёне “Крысціс Белгазпрамбанк набыў для сваёй карпаратыўнай калекцыі палатно Суціна “Вялікія лугі ў Шартры (меркавана 1934 год), якая стала іскрынкай ўнікальнага арт-праекта “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі. І вось — “Ева, якую мастак стварыў у 1928 годзе, знаходзячыся на піку славы. Чым жа адметны гэты твор? Намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Усава адзначае: “Карціна вельмі прыгожая і ці не найбольш рэалістычная з усіх партрэтных палотнаў Хаіма Суціна. Тут няма той узбударажанасці, таго экспрэсіянізму, якія ўласцівы многім партрэтам мастака. Тут ёсць спакойная гармонія, якая сведчыць пра тое, што ў гэты перыяд жыцця мастак жыў у поўнай згодзе з самім сабой. Таму на гэты твор будзе цікава паглядзець не толькі спецыялістам, якія ўжо бачылі Суціна на мінскай выставе “Мастакі Парыжскай школы з Беларусі, але і шырокаму гледачу. Як вядома, Суцін — рэдкі мастак у нашых краях. І з’яўленне новай карціны ў Беларусі — гэта цудоўна! Акрамя ўсяго, гэта павысіць цікавасць да нашага музея сярод буйных музеяў, прычым не толькі СНД, але і Еўрасаюза — у якасці важкай падставы для выставачнага абмену.
Напэўна, было б несправядліва нічога не сказаць пра тую агромністую працу, якую правялі ў рамках падрыхтоўкі выставы “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі рэстаўратары Нацыянальнага мастацкага музея. Так, загадчык аддзела навукова-рэстаўрацыйных майстэрань НММ Аркадзь Шпунт, які займаўся рэстаўрацыяй карціны Валенція Ваньковіча “Партрэт Тамаша Зана, прызнаўся, што палатно было цалкам пакрыта таніраваным лакам. “Усё наноснае давялося выдаліць, адкрыўшы сапраўдны жывапіс. Але тое месца, дзе ёсць подпіс, мы не чапалі, пакінуўшы пад напластаваннямі, — каб ні ў кога не было падстаў засумнявацца ў аўтэнтычнасці твора. Адным словам, мы проста прывялі карціну ў нармальны выгляд, — адзначыў спецыяліст.

Гэткім жа чынам рэстаўратары прыводзілі ў нармальны выгляд і шагалаўскі “Зялёны пейзаж, які быў забруджаны па краях, і яго ж “Гадзіннік на палаючым небе з драпінамі на алейным напластаванні, і суцінскую “Еву з так званым траўматычным абсыпаннем…
Усяго праз некалькі дзён гэтыя шэдэўры адкрыюцца воку кожнага ахвочага. Дарэчы, усе, хто наведае выставу “Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі, атрымаюць у падарунак буклет з планам экспазіцыі і яе апісаннем. Натуральна, выстава будзе працаваць і падчас ужо вельмі блізкага чэмпіянату свету па хакеі. Шматлікія госці нашай краіны, несумненна, таксама зазірнуць у Нацыянальны мастацкі музей і са здзіўленнем адкрыюць для сябе багатую мастацкую спадчыну Беларусі. Але, мабыць, найперш адкрыць яе трэба самім беларусам.

Настаунiцкая газета, 23 марта 2014, Мікола ЧЭМЕР

 

Адной са знакавых падзеяў году ў культурным жыцьці краіны стала выстава «Дзесяць стагодзьдзяў мастацтва Беларусі». Цягам сакавіка-ліпеня пад дахам Нацыянальнага мастацкага музэю былі выстаўленыя больш за паўтысячы экспанатаў, якія меліся адлюстраваць тысячагадовую эвалюцыю мастацтва на беларускай зямлі. Правядзеньне маштабнай імпрэзы стала магчымым дзякуючы амбітнаму праекту «Арт-Беларусь», ініцыяванаму «Белгазпрамбанкам». Ад пачатку ідэя грунтавалася на вывучэньні і прапагандзе спадчыны мастакоў Парыскай школы зь Беларусі, але паступова карпаратыўная калекцыя пашырылася за кошт працаў іншых выбітных творцаў.

Руководители банков распоряжаются серьезными деньгами и подписывают миллионные контракты. В их ежедневной повестке дня – совещания, деловые переговоры и встречи на высшем уровне. Перед широкой общественностью топ-менеджеры обычно выступают с серьезными рассуждениями о состоянии мировой экономики или анализом последних торгов на валютно-фондовой бирже.

Союз русских Литвы.

Вчера, 12 сентября, в залах Вильнюсской картинной галереи Государственного художественного музея Литвы, что разместилась по ул. Диджиои 4, в бывшем дворце магнатов Великого княжества Литовского Ходкевичей, было многолюдно. Открывалась выставка, экспонаты которой были привезены сюда из Парижа - via Минск, Белгазпромбанк. Было много молодёжи, в том числе белорусской, деятелей культуры и искусства Литвы, а также художники из Вильнюса и Каунаса, среди них – члены Союза русских литераторов и художников «РАРОГ». Отрадно было соприкоснуться с работами признанных мастеров кисти 20 века, пообщаться на их фоне с коллегами по творческому цеху, дипломатами, побеседовать о планах на будущее.

В четверг в Литовском художественном музее открывается эксклюзивная выставка – на ней будут представлены живописные, графические и скульптурные работы художников Парижской школы из Белоруссии.

11 сентября, Вильнюс /Алина Гришкевич - БЕЛТА/. Белорусская коллекция художников-экспрессионистов является одной из крупнейших в Восточной и Центральной Европе. Это отметил куратор выставки "Художники Парижской школы из Беларуси" Владимир Счастный 11 сентября на пресс-конференции, которая предшествовала презентации данной экспозиции в вильнюсской картинной галерее, сообщает корреспондент БЕЛТА.

Дни культуры Беларуси открылись в Литве выставкой белорусских художников Парижской школы, передает корреспондент БЕЛТА.

Крупный выставочный проект «Художники Парижской школы из Беларуси», открывшийся 11 сентября в Вильнюсской картинной галерее Литовского художественного музея, дал старт мероприятиям Дней Беларуси в Литве. Об этом на торжественной церемонии открытия выставки сообщил министр культуры Беларуси Борис Светлов.

Белтелерадиокомпания.

Окно в Париж открывают белорусы. В Вильнюс из Минска отправилась коллекция именитых мастеров – Марка Шагала, Хаима Сутина, Осипа Цадкина. Всего 69 живописных, графических и скульптурных работ. Раритеты составляют арт-проект "Художники Парижской школы из Беларуси из корпоративной коллекции "Белгазпромбанка", музейных и частных собраний" - впервые настолько богатая коллекция выезжает за границу.

РИА Литвы.

Представляемый вашему вниманию арт-проект – европейский дебют выставки «Художники Парижской школы из Беларуси. Из коллекции Белгазпромбанка, музейных и частных собраний», которая в прошлом году белорусскими культурологами была признана «Событием года».

Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад