Калядны час працягваецца, а TUT.BY, захоўваючы традыцыю, пайшоў калядаваць. На чале працэсіі, як і тры папярэднія гады, заснавальнік партала Юры Зісер. Сёлета было вырашана «абнавіць» танцамі Казы і Мядзведзя новыя офісы «Белгазпрамбанка», ЕРАМ і Samsung, а таксама ўзбадзёрыць інкубатар стартапаў у Парку высокіх тэхналогій.
Як на руках бораецца з мядзведзем старшыня «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка, што нясуць айцішнікі Казе для ажыўлення і як яе аж падкідваюць у танцах, — глядзіце ў нашым відэа:
Беларускі партал TUT.BY дзячыць ГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства», гурту «Мярэжа» і асабіста Насце Шпілеўскай, Юліі Пракоф’евай, Юліі Літвінавай, Святлане Чакушка і выканаўцы ролі Казы Аляксандры Духноўскай, а таксама нашым партнёрам, якія сустракалі каляду і ўдзельнічалі ў працэсе. Добрага новага года!