Belgazprombank

Аператары айчыннага фiнансавага рынку актыўна ўкараняюць новыя iдэi i тэхналогii

"Звязда".

Фiнансавая сiстэма кожнай дзяржавы выконвае, як вядома, дзве асноўныя функцыi. Па-першае, прыцягвае ў грамадскi абарот максiмальную колькасць зберажэнняў як прадпрыемстваў, так i насельнiцтва. Па-другое, iмкнецца эфектыўна размясцiць сабраныя грошы.

Такiм чынам, банкаўскi сектар адыгрывае асноўную ролю ў iнвеставаннi рэальнага сектара эканомiкi. Пазiтыўныя змены ў дзейнасцi буйнейшых беларускiх банкаў немагчымыя без вырашэння шэрагу праблем макраэканамiчнага характару. Як адзначаюць эксперты, фiнансавая стабiлiзацыя беларускага рубля цягне за сабой знiжэнне працэнтных ставак. Падзенне даходнасцi банкаўскага бiзнэсу вядзе да абвастрэння барацьбы за новых клiентаў, яна становiцца больш жорсткай. У такiх умовах аператары фiнансавага рынку для захавання сваёй канкурэнтаздольнасцi iмкнуцца пастаянна распрацоўваць новыя перспектыўныя прадукты i паслугi. Што ў сваю чаргу спрыяе ўзмацненню ўсяго банкаўскага сектара. Гэта дазваляе вырашаць шэраг неадкладных пытанняў, сярод якiх — нармалiзацыя разлiкаў за палiўна-энергетычныя рэсурсы. Як развiваецца сiтуацыя сёлета? З такiм пытаннем карэспандэнт «Звязды» звярнуўся да выконваючага абавязкi мiнiстра энергетыкi Эдуарда ТАЎПЯНЦА падчас правядзення агульнага сходу акцыянераў сумеснага беларуска-расiйскага ААТ «Белгазпрамбанк».

— Сiтуацыя развiваецца досыць складана. Днямi мы разглядалi гэтыя пытаннi на спецыяльным пасяджэннi рэспублiканскай камiсii па неплацяжах, куды былi выклiканы шэраг мiнiстраў, кiраўнiкоў канцэрнаў, намеснiкi старшынь аблвыканкамаў. Па яго вынiках былi распрацаваны канкрэтныя меры для таго, каб у абавязковым парадку былi аплачаны бягучыя пастаўкi энергарэсурсаў за студзень—сакавiк. За два першыя месяцы на 100-працэнтны ўзровень аплаты выйсцi не ўдалося. На гэта паўплываў шэраг фактараў. Асноўным сярод iх з’яўляецца павелiчэнне тарыфаў. Напрыклад, газ мы зараз атрымлiваем па 46,68 долара за тысячу кубаметраў. Зразумела, што не ўдалося пазбегнуць павышэння цэн i на iншыя энергарэсурсы — электра- i цеплаэнергiю. Цяжкасцi з аплатай узнiклi ў першую чаргу ў сельскагаспадарчых арганiзацый i прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркi. Ёсць асобныя даўжнiкi i ў iншых галiнах народнай гаспадаркi. Важнейшая прычына такой сiтуацыi — складаны фiнансавы стан асобных суб’ектаў гаспадарання. Тым не менш, я ўпэўнены, што праблему ўдасца вырашыць i па вынiках першага квартала аплата будзе 100-працэнтнай.

Каб высветлiць пытаннi ўзаемадзеяння з расiйскiм бокам, мы звярнулiся да начальнiка фiнансава-эканамiчнага дэпартамента ААТ «Газпрам» Андрэя КРУГЛОВА.

— Беларусь ў планах «Газпрама» займае адно з вядучых месцаў. Яна застаецца важным накiрункам стратэгii развiцця нашай кампанii. Зараз у «Газпрама» няма прамога выхаду на заходнееўрапейскi рынак, асноўная частка транзiтных паставак газу вядзецца праз Украiну. Таксама транзiт праходзiць i праз Беларусь. Аднак гэта не азначае, што мы не шукаем альтэрнатыўных шляхоў. Сярод iх я магу назваць праект паўночнаеўрапейскага газаправода, якi атрымаў прыярытэтны статус Еўрапейскай Камiсii. Яго будаўнiцтва пачнецца ў самы блiжэйшы час. Таксама вядуцца актыўныя перамовы па стварэнню сумеснага расiйска-ўкраiнскага газатранспартнага кансорцыума. Ужо вызначаны канкрэтныя долi Расii i Украiны. Адпаведна, можна казаць i пра тое, што iснуюць сур’ёзныя планы па пашырэнню газатранспартных магутнасцяў у бок Украiны. Усе прыведзеныя варыянты з’яўляюцца толькi асобнымi мерапрыемствамi доўгатэрмiновай стратэгii «Газпрама» па дыверсiфiкацыi газавых патокаў. Гэта нармальны рынкавы падыход. Нiхто не кажа пра тое, што беларускi шлях мы адкiдваем. Усе тыя цяжкасцi, якiя ўзнiкаюць у пытаннi заключэння газавага кантракта, носяць часовы характар. Гэта сапраўды размова па эканамiчных пытаннях, я не бачу тут нiякай палiтычнай часткi. Паколькi беларускiя спажыўцы ўяўляюць для нас вялiкую цiкавасць, вашы прамысловыя прадпрыемствы шэрагу галiн (машынабудаўнiцтва, энергетыка, хiмiчная прамысловасць i г.д.) з’яўляюцца буйнымi спажыўцамi газу. Па кантракту ўзнiкла чыста тэхнiчнае пытанне. Упэўнены, што ў блiжэйшы час яно будзе вырашана.

А якая пазiцыi беларускага боку? Пытанне — генеральнаму дырэктару ААТ «Белтрансгаз» Пятру ПЁТУХУ.

— Усе праблемы гэтага блока мы адпаведным чынам адпрацавалi, адбылiся неабходныя ўзгадненнi. Адзiны аспект, якi пакуль застаецца нявырашаным, — кошт транзiтнай стаўкi. Я думаю, што ў самы блiжэйшы час i ён будзе адрэгуляваны. Патрэбныя разлiкi зроблены, на гэты конт ёсць пэўнае разуменне абодвух бакоў, але дыялог пакуль не завершаны. Цяпер што датычыцца запазычанасцi за пастаўкi. Напрыканцы мiнулага года быў падпiсаны дагавор аб рэструктурызацыi асноўнага доўгу. Графiкi выплат, якiя iм прадугледжваюцца, вытрымлiваюцца.

У адпаведнасцi са спецыяльным распараджэннем ААТ «Газ- прам» адбыўся перавод на абслугоўванне сумеснага беларуска-расiйскага ААТ «Белгазпрамбанк» адкрытага акцыянернага таварыства «Белтрансгаз» i яго структурных падраздзяленняў, сфармiравана комплексная праграма iх абслугоўвання. Такiм чынам, супрацоўнiцтва ў газавай сферы паспрыяла больш шчыльным кантактам i ў банкаўскай галiне. У межах разлiкаў памiж «Белтрансгазам» i «Газ-прамам» за «блакiтнае палiва», якое было пастаўлена ў Беларусь, агульная сума плацяжоў, што прайшлi праз банк, летась склала 160 мiльёнаў долараў. Што ў далейшых перспектывах?

— Наша фiнансавая ўстанова зарыентаваная на першачарговае абслугоўванне прадпрыемстваў палiўна- энергетычнага комплексу, а таксама арганiзацый недзяржаўнага сектара эканомiкi, — заўважае старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Вiктар БАБАРЫКА. — Сёлета будзе рэалiзоўвацца новы аб’ект у межах партнёрства з Мiжнароднай фiнансавай карпарацыяй. Доўгатэрмiновай праграмай у якасцi прыярытэтных накiрункаў дзейнасцi прадугледжваецца паглыбленне спецыялiзацыi ў сферы абслугоўвання энергетычнага комплексу. Перш за ўсё гэта датычыцца арганiзацыi разлiкаў за прыродны газ i электрычную энергiю, абслугоўванне рынку даўгавых абавязацельстваў. У стадыi абмеркавання — шэраг цiкавых праектаў у галiне энергетыкi.

— Наколькi рэальная перспектыва ўдзелу банка ў крэдытаваннi АПК?

— У межах праграм мiкракрэдытавання да нас звяртаюцца фермеры. Не магу назваць такое супрацоўнiцтва досыць шырокiм. Аднак не выключаю магчымасцi нашага прыходу ў сельскую гаспадарку. Мы iдзём за клiентам. А развiццё таго ж расiйскага рынку паказвае, што на пэўных этапах аграпрамысловая галiна становiцца прынцыпова цiкавай для iнвестыцый. Важна быць унiверсальнымi...

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

газета "Республика".
«Чтобы конкурентов любить, их надо не бояться», -- считает председатель правления «Белгазпромбанка» Виктор Бабарико Если большинс...
Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад