ААТ "Белгазпрамбанк" прапануе новы "валютны" варыянт пластыкавай карты Maestro: Maestro International. Слова International у назве дадзенага прадукту
пазначае сапраўды сусветнае яго хаджэнне. У адрозненне ад рублёвага субрата, Maestro International дае ўладальніку магчымасць залічаць сродкі ў еўра, далярах ці расейскіх рублях.
Пры гэтым тарыфы на атрыманне і абслугоўванне карты фактычна ідэнтычныя аналагічным расходах пры працы са стандартным "внутрибелорусским" Maestro. Важнай прывабнай асаблівасцю
"інтэрнацыянальнага" Maestro з'яўляецца і той факт, што правілы выдачы карты не патрабуюць наяўнасці страхавога дэпазіту (пэўнай незніжальнай сумы, якая ляжыць на карце "без
руху), як гэта прынята ў выпадку з Eurocard/Mastercard.
Тарыфы па абслугоўванні пластыкавай карты Maestro Int. глядзіце тут.