
За 19 дзён тэатральнага фестывалю на 5 пляцоўках было паказана 15 спектакляў. У рамках міжнароднай праграмы прадставілі 4 пастаноўкі з Германіі, Грузіі, Літвы і Францыі. Шоўкейс Belarus Open прадставіў 11 пастановак, якія дапамаглі бліжэй зразумець вобраз сучаснага беларускага тэатра. Асаблівасцю форуму сталі паказы ў рамках прэзентацыі праектаў «Тэатр сацыяльных даследаванняў».
Адукацыйная платформа ў гэтым годзе даследавала персону рэжысёра ў тэатры. Да правядзення рэжысёрскай лабараторыі, майстар-класаў і сустрэч «Школа Тэарту» запрасіла экспертаў з Польшчы, Швейцарыі і Грузіі. Кульмінацыяй «Школы» стаў паказ эскізаў спектакля па п'есе Уільяма Шэкспіра «Рычард III».
Як паведаміла прэс-служба фестывалю, спектаклі IX Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ» наведала больш за чатырох тысяч чалавек, удзельнікамі і гледачамі падзей платформы «Школа «Тэарта» сталі больш за дзвесце пяцідзесяці менчукоў.
Арганізатары Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»: Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», ААТ «Белгазпрамбанк», ААТ «Газпром трансгаз Беларусь». Форум праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
Да сустрэчы на юбілейным, дзясятым Міжнародным форуме тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ»!