Паважаныя кліенты! У Instagram і TikTok транслюецца рэклама з прапановай нібыта ад ААТ «Белгазпрамбанк» прайсці апытанне і атрымаць грашовую ўзнагароду. Акрамя таго, усплывальныя вокны з запрашэннем прайсці апытанне сустракаюцца і на іншых рэсурсах. У рэкламе выкарыстоўваецца лагатып ААТ «Белгазпрамбанк», тэкст і карцінка ў рэкламе можа быць рознай.
Пасля праходжання апытання ідзе перанакіраванне на фішынгавую старонку ўваходу ў асабісты кабінет Інтэрнэт-банка, дзе неабходна ўвесці пароль ад уваходу ў асабісты кабінет, а таксама код з СМС-паведамлення нібыта для залічэння ўзнагароды. Пасля ўводу СМС-кода ашуканцы спісваюць грашовыя сродкі з карты. Спасылка на фішынгавую старонку можа мяняцца, але візуальнае афармленне капіюе сапраўдную старонку Інтэрнэт-банка ААТ «Белгазпрамбанк».
Для выключэння пераходу на фішынгавы сайт, ААТ «Белгазпрамбанк» рэкамендуе пераходзіць у Інтэрнэт-банк толькі з афіцыйнага сайта belgazprombank.by або па адрасе https://www.e-bgpb.by/.
Будзьце пільныя! ААТ «Белгазпрамбанк» не праводзіць выплат за запаўненне апытанняў!
Калі вы ўсё ж увялі дадзеныя на фішынгавым сайце, неабходна неадкладна заблакаваць доступ да вашага ўліковага запісу, патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр ААТ «Белгазпрамбанк» па тэл. 120.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.