Belgazprombank

Ганарымся Радзімай сваёй! У Белгазпрамбанку прайшла патрыятычная акцыя

Прэс-служба.

Калектыў Белгазпрамбанка прыняў удзел у патрыятычнай акцыі «Ганарымся Радзімай сваёй»!

Ганарымся Радзімай сваёй! У Белгазпрамбанку прайшла патрыятычная акцыя

У юбілейны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў банк не застаецца ў баку ад важных падзей па ўшаноўванні гераічнага народа-пераможцы. Адным са спосабаў выказаць піетэт і падзяку за нашу паспяховую сучаснасць стала акцыя, якая адбылася перад будынкам галаўнога офіса. Апоўдні супрацоўнікі разам выканалі гімн Рэспублікі Беларусь, пасля чаго неба над «банкаўскай плошчай» размалявалася чырвона-зялёнымі кветкамі – гэта больш за трыста паветраных шароў узляцела ўверх як сімвал аднаго на ўсіх жадання аб міры і росквіце для нашай краіны. 

Падобныя акцыі ў Беларусі праходзяць рэгулярна і прымеркаваны яны, як правіла, да важных падзей і памятных дат. Белгазпрамбанк далучыўся да мерапрыемства ўпершыню, але ўжо ёсць упэўненасць, што гэта стане добрай традыцыяй яднання і гонару за нашу айчыну.

photo_2024-05-10_12-25-38.jpg

photo_2024-05-10_12-25-39.jpg

photo_2024-05-10_12-28-36.jpg

photo_2024-05-10_12-25-38 (2).jpg

photo_2024-05-10_13-35.jpg

Скарыстайцеся перавагай даступных хуткіх крэдытных прадуктаў для бізнэсу. У вас ёсць магчымасць атрымаць банкаўскія гарантыі і крэдыты Белгазпрамбанка на выгадных умовах.

Выхадныя абяцаюць быць гарачымі, а ў Цэнтральным батанічным садзе Мінска яшчэ актыўнымі і яркімі! Запрашаем вас на сямейны фестываль ТВОЙ ДЗЕНЬ, які пройдзе 13 і 14 ліпеня. У гэтыя дні вас чакаюць гульні, забаўкі і анімацыйная праграма.

Круглую дату адзначае Гомельская аблдырэкцыя Белгазпрамбанка. Дваццаць гадоў таму банк адкрыў філіял у горадзе над Сожам, тым самым завяршыўшы фарміраванне сваёй рэгіянальнай сеткі ў абласных цэнтрах краіны.

Прэс-служба.
Беларусь адзначае Дзень Незалежнасці, і калектыў Белгазпрамбанка не застаўся ўбаку: мы наведалі парад, які адбыўся каля стэлы «Мінск – горад-герой».

Паважаныя кліенты і партнёры!

Шчыра віншуем з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў!

Цэнтр банкаўскіх паслуг Белгазпрамбанка ў Ваўкавыску расчыніў свае дзверы па новым адрасе. Сёння адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да перамяшчэння падраздзялення ў прасторны і функцыянальны офіс на вул. Савецкай, 14. Тут бізнес-кліенты і фізічныя асобы змогуць атрымаць якаснае абслугоўванне па ўсім спектры банкаўскіх і касавых паслуг.

Прэс-служба.

Нам так хочацца цешыць каханых кліентаў, і зручны момант для гэтага выдаўся ў самы разгар лета! З 1 ліпеня па 15 жніўня 2024 года аплочвайце картай Cashalot Белгазпрамбанка пакупкі ў партнёрскай сетцы і атрымлівайце дадатковыя 2% кэшбэка!

Пашыраны магчымасці для трымальнікаў карт Visa Белгазпрамбанка на пакупкі ў сетцы крам «Еўраопт» і «Хит» на працягу ўсяго ліпеня. Рэгіструйцеся ў дадатку Visa Extra і атрымлівайце сертыфікат 10 рублёў на набыццё любімых тавараў!

Прэс-служба.
У юбілейны год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў калектыў Белгазпрамбанка наведаў (ужо ва другі раз у гэтым годзе) мемарыяльны комплекс «Хатынь» і ўшанаваў памяць ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. 
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад