Belgazprombank

Памяць, захаваная ў мастацтве

Прэс-служба.

У выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася мастацкая выстава «Фарбы Вялікай Перамогі». Сумесны праект Белгазпрамбанка і Беларускага саюза мастакоў прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 1005-годдзю Брэста.

Адкрыццё вернісажа прайшло з удзелам мэра Брэста Сяргея Лабадзінскага, Генеральнага консула Расійскай Федэрацыі ў горадзе Брэсце Алега Мурашава, прадстаўнікоў дзяржаўных арганізацый, VIP-кліентаў і супрацоўнікаў Белгазпрамбанка.

Памяць, захаваная ў мастацтве

Перад прысутнымі выступілі куратар праекта Аляксандр Зінкевіч і мастак-графік, член Беларускага саюза мастакоў, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, ганаровы замежны член Расійскай акадэміі мастацтваў Леў Алімаў – дарэчы, які нарадзіўся ў Брэсце ў год Вялікай Перамогі 

Вялікая Айчынная вайна – адна з тых тэм, якая нікога не пакідае абыякавым. Гэта – боль успамінаў ветэранаў, гэта – памяць аб героях, падзеях, якія немагчыма забыцца.

На выставе прадстаўлены работы, створаныя беларускімі мастакамі-франтавікамі і аўтарамі, якія перажылі нягоды Вялікай Айчыннай вайны. Гэтае пакаленне заклала асновы развіцця беларускага мастацтва на дзесяцігоддзі наперад, а іх творы па-ранейшаму актуальныя і цікавыя.

Аляксандр Міхайлавіч Кішчанка нарадзіўся ў 1933 годзе, яшчэ дзіцем даведаўся аб усіх жахах ваеннага часу. Тым не менш у сваіх працах выкарыстоўваў яркую і жыццесцвярджальную палітру, эксперыментаваў з колерам і фактурамі, заўсёды быў у авангардзе арт-працэсу. Яго габелены ўслаўляюць Беларусь на найбуйных сусветных пляцоўках, такіх як зала паседжанняў сталых чальцоў Рады Бяспекі ААН, а «Габелен Века» – самы вялікі ў міры, вытканы ўручную і занесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса.

Віктар Сазонавіч Пратасеня у гады Вялікай Айчыннай вайны ваяваў з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў шэрагах партызанскіх атрадаў, быў узнагароджаны баявымі медалямі і ўжо ў пасляваенныя гады карыстаўся бясспрэчным аўтарытэтам сярод мастакоў. Акрамя творчай дзейнасці Віктар Сазонавіч доўгія гады ўзначальваў Саюз мастакоў БССР.

Іван Нікіфаравіч Стасевіч падлеткам прайшоў практычна ўсю вайну як «сын палка». Пасля Перамогі вучыўся, а пазней стаў выкладчыкам Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і ўнёс значны ўклад у стварэнне легендарнай кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. У сваёй творчасці Іван Нікіфаравіч часта звяртаўся да выявы герояў вайны, а таксама тых, хто наладжваў мірнае пасляваеннае жыццё. Яго карціна «Шахцёры Салігорска» стала хрэстаматыйнай і публікавалася ў шматлікіх школьных падручніках.

У экспазіцыі асаблівае месца займае партрэт народнага мастака Беларусі, чыя творчасць непарыўна звязана з Вялікай Айчыннай вайной: Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва (аўтар партрэта – Пётр Уладзіміравіч Свентахоўскі). Леанід Шчамялёў служыў пад кіраўніцтвам Героя Савецкага Саюза, генерала-маёра Льва Міхайлавіча Даватара. Служба ў легендарнай Аператыўнай кавалерыйскай групе 29-й арміі натхніла Леаніда Шчамялёва на стварэнне цэлай серыі карцін.

У працах Мікалая Чурабо, Івана Рэя і Пятра Данэлія сакральныя месцы Вялікай Айчыннай вайны – Плошча Перамогі ў Мінску і руіны Брэсцкай крэпасці. Гэта свайго роду дзве кропкі: пачатак вайны і вызваленне Беларусі.

Звярніце ўвагу: прадстаўленая ў Брэсце экспазіцыя такая вялікая, што частка яе (а гэта больш за 20 карцін, 3 з іх вы бачыце на фота ў навіны) размешчана ў Брэсцкай абласной дырэкцыі Белгазпрамбанка (вул. Маскоўская, 174А) і даступная для прагляду па графіку працы офіса. 

photo_2024-08-02_10-44-44.jpg

photo_2024-08-02_10-43-31.jpg

photo_2024-08-02_10-44-12.jpg

Telegram_BGPB.PNG

Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.


Прэс-служба.
Белгазпрамбанк віншуе з Днём народнага адзінства!

Вы прадпрымальнік або уладальнік кампаніі, і ўпершыню адкрываеце разліковы рахунак в Белгазпрамбанк? Скарыстайцеся унікальнымі ўмоваміразлікова-касавага абслугоўвання на целых 7 месяцаў:

Прэс-служба.

Белгазпрамбанк віншуе сталіцу з 957-годдзем! Мы ганарымся быць часткай інфраструктуры, якая дапамагае развіваць і ўмацоўваць моцныя традыцыі, садзейнічае эканамічнай стабільнасці і працвітанню Мінска.

У галаўным офісе Белгазпрамбанка адкрыўся выставачны праект, які мы дорым вам да Дня горада!
«Джаконда» Леанарда да Вінчы была прададзена на аўкцыёне ў Мінску за рэкордныя 15 000 франкаў. Жартоўныя «таргі» адбыліся ў рамках сустрэчы з ключавымі карпаратыўнымі кліентамі Белгазпрамбанка, якая прайшла ў мінскім Палацы мастацтва.
Прэс-служба.

У Мінску пачала працу дзясятая юбілейная выстава-продаж сучаснага мастацтва «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам». Увабраўшы ў сябе ўсё лепшае з класічных вернісажаў, яна сфармавала свой індывідуальны фармат, дзе сустракаюцца мастацтва, наватарства і эксперыментатарскі дух мастакоў і куратараў. Працяглая падрыхтоўка, канкурэнтны адборачны этап – і мы гатовы прэзентаваць новыя імёны сезона!

Белгазпрамбанк традыцыйна выступае за захаванне гістарычнай памяці, адзінства народа і агульныя намаганні па ўмацаванні дзяржавы.

Першы розыгрыш прызоў рэкламнай гульні «В водпуск з Visa» (сертыфікат на турыстычную паездку ў ААЭ і 5 валізак American tourister) адбыўся месяц таму, але ў кліента Белгазпрамбанка, Яраслава Лаўрова, атрымалася забраць свой сімпатычны жоўты «туристер» толькі сёння – у нашым галаўным офісе. Куплю, якая прынесла поспех, ён аплаціў картай з кэшбэкам Cashalot.

«Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам» – падзея ўнікальная для беларускага арт-рынку, якая адрозніваецца куратарскай смеласцю і эксклюзіўнасцю. Ужо дзесяты раз работы сучасных беларускіх аўтараў, аформленыя ў розных формах і відах прыкладнога мастацтва, прадстаўлены з 6 верасня па 13 кастрычніка ў «хатняй» галерэі праекта – залах Палаца мастацтва на Казлова, 3.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад