Belgazprombank

Рахункі эскроу – гарантыя надзейнасці пры разліках з контрагентамі

Прэс-служба.
Белгазпрамбанк пашырыў лінейку сэрвісаў для бізнес-кліентаў і запусціў паслугу па адкрыцці і абслугоўванні рахунку эскроу. Гэта сучасны інструмент, які забяспечвае бяспеку разлікаў паміж удзельнікамі здзелкі.
Рахункі эскроу – гарантыя надзейнасці пры разліках з контрагентамі
Рахункі эскроу могуць выкарыстоўвацца пры разліках па дагаворах куплі-продажы нерухомасці, у любых камерцыйных здзелках, а таксама ва ўзаемаадносінах паміж кампаніямі і прыватнымі асобамі - рэзідэнтамі і нерэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь.

Новая паслуга забяспечыць высокі ўзровень абароны і празрыстасці: пакупнік размяшчае сродкі на спецыяльным рахунку, а прадаўцу сума пералічваецца толькі пасля выканання абумоўленых умоў.

Перавагі:
  • бяспечнае захоўванне грашовых сродкаў да выканання ўмоў здзелкі;
  • мінімізацыя рызык для абодвух бакоў;
  • поўная празрыстасць аперацый;
  • суправаджэнне здзелкі мэнэджэрамі банка;
  • аператыўнае адкрыццё рахунку.
Для поўнай кансультацыі дастаткова пакінуць заяўку або звярнуцца да персанальнага мэнэджэра.
Telegram_BGPB.PNG

Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.


Прэс-служба.
Паважаныя кліенты, партнёры, сябры!

Прыміце віншаванні з надыходзячымі Новым годам і Калядамі!

Свету і дабрабыту, здароўя і поспехаў, радасці і ўдачы ў 2026 годзе!

Паважаныя кліенты!

Рэйтынгавае агенцтва «Эксперт РА» пацвердзіла рэйтынг крэдытаздольнасці ААТ «Белгазпромбанк» на ўзроўні byAAA па нацыянальнай рэйтынгавай шкале Рэспублікі Беларусь, прагноз па рэйтынгу стабільны.
Працуеце самі на сябе і маеце патрэбу ў аптымізацыі прыёму плацяжоў? У гэтым заўсёды дапаможа карта для самазанятасці «Профі»М. Тым больш, што зараз атрымаць яе стала прасцей простага! Афармляйце «Профі» Mastercard Gold анлайн у мабільным дадатку DailyFin ці ў інтэрнэт-банку па спецыяльнай цане 15 BYN

Белгазпрамбанк прадстаўляе новы лічбавы сэрвіс для пашырэння і аптымізацыі вашага бізнесу – дыстанцыйны выпуск карпаратыўных банкаўскіх карт

Афармляйце карту прама з офіса праз Інтэрнэт-банк «Бізнес» і выбірайце любое зручнае для вас аддзяленне банка для яе атрымання!

Прэс-служба.
Вяртаем да 6% баламі за любыя навагоднія пакупкі у папулярных партнёраў! Падлучыце сваю картку Mastercard да бонуснай праграмы «Бусы» і пачніце зарабляць ужо цяпер. 

Каманда Белгазпрамбанка ў чарговы раз атрымала знешнюю, кліенцкую адзнаку сваёй працы – дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне і карта з кэшбэкам Cashalot перамаглі ў адпаведных намінацыях «Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне» і «Банкаўская плацежная карта» прэміі «Народная Марка»! Прызавымі для нас таксама сталі катэгорыі «Банкаўская карта растэрміноўкі» і «Банк і яго банкаўскія прадукты». Выконваць сваю працу стабільна добра = быць прафесіяналам. 

Паважаныя кліенты! В сувязі з тэхнічнымі працамі на тэлекамунікацыйным абсталяванні банка 6 і 7 снежня тэлефонная сувязь з кантакт-цэнтрам будзе недаступная. У гэты час вы можаце атрымаць кансультацыю ў чат-боце банка.
Прэс-служба.
Сёння жадаем прапанаваць вам некалькі рэкамендацый, як максімальна абараніць папяровыя грошы
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад