Belgazprombank

Віцебская абласная дырэкцыя Белгазпрамбанка святкуе 30-годдзе

Прэс-служба.

Віцебская абласная дырэкцыя Белгапрамбанка  сёння адзначае 30-годдзе!

Віцебская абласная дырэкцыя Белгазпрамбанка святкуе 30-годдзе
Гэты важны часавы рубеж не проста лічба, а сімвал прафесіяналізму калектыву дырэкцыі, надзейнасці і адданасці сваёй справе. Дзякуючы яго рабоце Белгазпрамбанк можа ганарыцца вялікім спісам кліентаў і партнёраў з ліку вядучых прадпрыемстваў рэгіёну, большасць з якіх аддадзены банку на працягу дзесяцігоддзяў. А гэта таксама «штрыхі да партрэта» фінансавай установы – вытрымліваць канкурэнцыю і адпавядаць высокім запытам сучаснага кліента вельмі няпроста.

Віншуем нашых віцебскіх калег і жадаем маштабных праектаў, якія стануць новымі заваяванымі бізнес-вяршынямі! Захоўвайце лідэрства ў якасным абслугоўванні кліентаў і рэпутацыю банка, які працуе для іх працвітання!

Telegram_BGPB.PNG

Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.


Прэс-служба.

Гэтае свята – сімвал моцнай дзяржавы, яно нагадвае нам аб вяршэнстве закона, парадку і справядлівасці, і тых якасцях, якія характарызуюць кожнага сапраўднага грамадзяніна сваёй Радзімы.

2024 год стаў важным этапам у развіцці рэгіянальнай сеткі Белгазпрамбанка. Банк прадаўжае актыўна пашыраць сваю прысутнасць у розных рэгіёнах Беларусі, адкрываючы новыя аддзяленні, мадэрнізуючы існуючыя і ўкараняючы інавацыйныя рашэнні для паляпшэння абслугоўвання кліентаў.

Прэс-служба.
Мілыя дамы!

Прыміце шчырыя віншаванні З Днём 8 сакавіка – выдатным святам вясны!

 Белгазпрамбанк падтрымаў ініцыятыву Столінскага выканаўчага камітэта і Беларускага саюза жанчын кансалідаваць «жанскі» бізнес у рэгіёне і арганізаваў спецыялізаванае лакальнае мерапрыемства. Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня пілотная сустрэча для лэдзі-прадпрымальнікаў пад агульнай назвай «Новыя магчымасці для жаночага бізнесу Століншчыны» стала пачаткам фармавання пляцоўкі, дзе можна атрымаць кансультацыю па пытаннях развіцця сваёй справы, абмяняцца кантактамі і нават сфармаваць базу новых кліентаў.

Прэс-служба.
Прыміце шчырыя віншаванні з набліжальным Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь!

Пашырэнне рэгіянальнай прысутнасці Белгазпрамбанка актыўна працягваецца і новы офіс продажаў урачыста адкрыўся сёння ў Слуцку. Гэта значны крок у развіцці раздробнай сеткі банка, дзякуючы якому жыхары горада атрымаюць яшчэ зручнейшыя і сучасныя фінансавыя рашэнні.

Пашыраюцца магчымасці здзяйснення міжнародных пераводаў для кліентаў Белгазпрамбанка: з сённяшняга дня з дапамогай сістэмы імгненных плацяжоў (СМП) уладальнікі бягучых і базавых рахункаў могуць адпраўляць пераводы не толькі па Беларусі, але і ў Расійскую Федэрацыю. Для ажыццяўлення аперацыі трэба ведаць толькі нумар тэлефона атрымальніка грошай і найменне банка, дзе ў яго адкрыты рахунак.

У Мінску прайшоў Кангрэс па міжнародных разліках «Дакументарныя аперацыі ў гандлі – інструмент надзейных разлікаў у кантэксце сучасных выклікаў», арганізаваны Беларускай гандлёва-прамысловай палатай пры падтрымцы Нацыянальнага банка краіны. Эксперты ў фінансавай, банкаўскай, кансалтынгавай сферах і прадстаўнікі прадпрыемстваў абмеркавалі перспектывы развіцця разліковых аперацый у сучасных эканамічных умовах. Белгазпрамбанк стаў афіцыйным партнёрам дадзенага мерапрыемства, на якім прысутнічала больш за чатырыста зацікаўленых удзельнікаў.

Агульным сходам акцыянераў ААТ «Белгазпрамбанк» прынята рашэнне аб павелічэнні статутнага фонду банка на 59 820 000 беларускіх рублёў. Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь зрабіў дзяржаўную рэгістрацыю змяненняў і дапаўненняў, унесеных у статут ААТ «Белгазпрамбанк», згодна з якімі статутны фонд банка складае 407 981 580, 66 беларускіх рублёў.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

image
Полина
Контакт-центр
Уважаемые клиенты!
В последний рабочий день каждого месяца обслуживание в отделениях банка осуществляется до 16:00
Лагатып кампаніі
Назад
Назад