Лічбавы адбітак – унікальны набор тэхнічных параметраў прылады, з якога ажыццяўляецца доступ у мабільнае прыкладанне або інтэрнэт-банк.
Што ўключае ў сябе лічбавы адбітак?
Сістэма аналізуе такія параметры, як мадэль прылады, версія аперацыйнай сістэмы, налады браўзэра, дадзеныя аб месцазнаходжанні/лакацыі і іншыя тэхнічныя ідэнтыфікатары.
Як гэта працуе?
Пры кожным уваходзе ў сістэму ДБО банк будзе аўтаматычна звяраць бягучыя параметры прылады з «эталонным узорам», зафіксаваным раней. Калі сістэма выявіць значныя неадпаведнасці, якія выклікаюць падазрэнне ў несанкцыянаваным доступе з боку зламыснікаў, у аўтарызацыі будзе адмоўлена.
Важныя патрабаванні да доступу
Абавязковай умовай для выкарыстання інтэрнэт-банка і мабільнага дадатку становіцца прадастаўленне доступу да дадзеных аб месцазнаходжанні. Для карэктнай працы сэрвісаў кліентам неабходна:
- Даць адпаведныя дазволы ў адказ на запыт сістэмы пры ўваходзе.
- Або самастойна ў наладах тэлефона/браўзэра (раздзел «Геалакацыя», «Геададзеныя» або «Службы геолокации») дазволіць з дадаткам банка або браўзэру доступ да месцазнаходжання.
Звяртаем увагу, што колькасць прылад, якія кліент можа выкарыстоўваць для працы ў ДБО, застаецца неабмежаваным.
Геалакацыя – абавязковая частка лічбавага адбітка прылады. Калі да яе не будзе доступу, адбітак атрымаецца няпоўным. Банк па законе не зможа лічыць вашу прыладу унікальна ідэнтыфікаваным і, на жаль, доступ да дадатку будзе абмежаваны.
Дазвол трэба даць толькі адзін раз для канкрэтнай прылады.
UPDATE: цяпер фізічныя асобы могуць здзяйсняць пераводы і плацяжы ў дыстанцыйных сэрвісах толькі з аўтарызацыяй.
У сувязі з гэтым спынілі працу:
- сайты ў сетцы інтэрнэт: p2p.bgpb.by, pay.bgpb.by;
- сэрвісы плацяжоў і пераводаў без уваходу ў асабісты кабінет у дадатках DailyFin і BGPB mobile;
- сайт invoice.bgpb.by для аплаты запытаў на перавод (выстаўленне рахункаў).
Для здзяйснення пераводаў і плацяжоў з камфортам рэкамендуем выкарыстоўваць мабільнае прыкладанне DailyFin, папярэдне аўтарызаваўшыся ў ім.
Новыя меры бяспекі дадуць магчымасць забяспечыць максімальна надзейнае асяроддзе для правядзення фінансавых аперацый і прадухіліць выпадкі махлярства.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануетыя QR-код.