Белгазпрамбанк і Банк развіцця Рэспублікі Беларусь у рамках сумеснай праграмы крэдытаванняактыўна фінансуюць суб'екты бізнесу, якія ажыццяўляюць праекты ў розных вытворчых сегментах краіны.
Цяпер даступныя рэсурсы у беларускіх рублях на стварэнне (набыццё, будаўніцтва, рэканструкцыю, мадэрнізацыю, капітальны рамонт) асноўных сродкаў, набыццё нематэрыяльных актываў (франшызы) на тэрмін да 7 гадоў, а таксама на забеспячэнне бягучых расходаў на тэрмін да 3 гадоў.
У залежнасці ад віду эканамічнай дзейнасці для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта і мэты выкарыстання пазыковых сродкаў кліенты могуць атрымаць доўгатэрміновыя рэсурсы на прывабных умовах:
- Стаўка па крэдыце складзе ад 6,13% да 10,25% гадавых
- Тэрмін фінансавання – да 7 год
- Валюта крэдытавання – беларускія рублі
- Сума крэдыту – да 7 млн рублёў.
Лінейка фінансавання за кошт рэсурсаў Банка развіцця шырокая і ўключае такія напрамкі, як падтрымка рэгіёнаў, сферы турызму і спадарожных паслуг, сацыяльнага прадпрымальніцтва, вытворчай сферы, аказання сацыяльных паслуг насельніцтву, развіццё экалагічных праектаў, экспарту і імпартазамяшчэння.
Крэдытная праграма Белгазпрамбанка і Банка развіцця Рэспублікі Беларусь – імпульс, накіраваны на рост.
Аформіць крэдыт можна ст любым аддзяленні Белгазпрамбанка.
Падрабязную кансультацыю можна атрымаць па тэлефонах:
+375 (17) 229-15-56, +375 (17) 229-15-76 або пакінуўшы заяўку на сайце Белгазпрамбанка.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануетыя QR-код.