Белгазпрамбанк сумесна з індыйскай гандлёвай палатай «Global India Business Forum» (GIBF) выступіў арганізатарам міжгаліновага вэбінара, прысвечанага пытанням замежных інвестыцый у эканоміку Рэспублікі Беларусь і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва з беларускімі кампаніямі. Удзел у мерапрыемстве, якое адбылося 10 ліпеня, прыняло больш за пяцьдзесят індыйскіх юрыдычных асоб і прадстаўнікоў бізнесу.
У рамках анлайн-семінара індыйскія партнёры азнаёміліся з пунктамі ўваходу на беларускі рынак, асаблівасцямі вядзення бізнесу, інвестыцыйным і экспартным патэнцыялам краіны, банкаўскімі інструментамі падтрымкі прадпрымальніцтва і абслугоўвання міжкраінавых разлікаў.
Даведачна
Global India Business Forum (GIBF) – індыйская гандлёвая палата, заснаваная ў 2016 годзе для падтрымкі індыйскіх кампаній рознага маштабу і галіновай прыналежнасці па ўсім свеце, у тым ліку прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Асноўны напрамак дзейнасці – стварэнне новых магчымасцяў для бізнесу ў замежных дзяржавах і працоўных месцаў для моладзі. Цяпер GIBF супрацоўнічае з рэзідэнтамі больш як 150 краін. Галаўны офіс GIBF знаходзіцца ў горадзе Дэлі, а замежныя прадстаўніцтвы прадстаўлены ў ААЭ, ЗША, Вялікабрытаніі, Сінгапуры і Кітаі.
Белгазпрамбанк па стане на 01.01.2026 г. займае 8 месца па актывах і 5 месца па прыбытку ў банкаўскай сістэме Рэспублікі Беларусь і ўваходзіць у спіс сістэмна значных. Высокая капіталізацыя дазваляе Белгазпрамбанку рэалізоўваць важныя для краіны праекты, у тым ліку трансгранічныя, аказваць падтрымку сваім ключавым кліентам, прадстаўленым кампаніямі сегмента малога і сярэдняга бізнесу, а таксама буйным прамысловым кампаніям з выкарыстаннем шырокай лінейкі інструментаў і высокатэхналагічных сэрвісаў.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануетыя QR-код.