Прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу Віцебскай вобласці – кліенты Белгазпрамбанка – могуць прэтэндаваць на дадатковае фінансаванне ў рамках конкурсу інвестыцыйных і бізнес-праектаў.
Прыярытэтнымі напрамкамі дзейнасці прэтэндэнтаў павінны быць стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці прадукцыі, тавараў, выканання работ і аказання паслуг; арганізацыя і развіццё вытворчасці, а таксама рэалізацыя экспартаарыентаванай і імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.
Дакументы на ўдзел у конкурсе бяруць у камітэце эканомікі Віцебскага аблвыканкама (г.Віцебск, вул.Гогаля, 6, каб. 314). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 8 (0212) 22 63 12, 8 (0212) 22 63 16.
Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-каналеМ. Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануетыя QR-код.