У апошні час гэта найбольш прыкметна па валютных укладах. Не выключана, што банкі такім чынам спадзяюцца прыцягнуць сродкі людзей, якія забіраюць свае грошы з Джэм-банка. Праблемы ў гэтым банку, падобна, не аказалі прыкметнага ўплыву на стаўленне грамадзян Беларусі да банкаўскіх укладах, хоць з поўнай пэўнасцю пра гэта можна будзе меркаваць толькі па выніках жніўня.
Стаўкі па ўкладах у далярах і еўра ўжо дасягаюць 9-10% пры тэрмінах укладаў да паўтары гадоў. Акрамя гэтага, ужо некалькі банкаў ўвялі валютныя ўклады з штомесячнай капіталізацыяй адсоткаў, магчымасцю датэрміновага зняцця часткі ўкладу і ажыццяўлення дадатковых узносаў. Новая паслуга — магчымасць здзяйсняць расходныя аперацыі з дэпазітнага рахунку.
Ўзровень ставак па рублёвых дэпазітах у жніўні ў некаторых банках панізіўся ў сувязі з памяншэннем стаўкі рэфінансавання 20 ліпеня з 13 да 12%. У большасці выпадкаў гэта адбылося аўтаматычна, так як многія ўклады прывязаныя да стаўкі рэфінансавання.
Намаганні банкаў не засталіся незаўважанымі, і ўклады фізічных асоб у апошні час растуць даволі хуткімі тэмпамі. Па дадзеных Нацыянальнага банка, у ліпені велічыня рублёвых укладаў насельніцтва ў
беларускіх банках павялічылася на 5% — да 3,223 трлн. BYR, а валютных укладаў — на 0,9%, да 765,4 млн USD.
Працэнтныя стаўкі па дэпазітах для фізічных асоб, устаноўленыя ў некаторых беларускіх банках на 19.08.2005 г. | |||||||||
Банк | BYR | USD | EUR | ||||||
1-3 мес. | 3-6 мес. | 9-12 мес. | 1-3 мес. | 3-6 мес. | 9-12 мес. | 1-3 мес. | 3-6 мес. | 9-12 мес. | |
Белаграпрамбанк | 10 | 13-14 | - | 3-4 | 4,5-8 | 5,5-12 | 3-4 | 3,5-6 | 5,5-12 |
Белзнешэканамбанк | - | 13 | 14-15 | 5-6 | 6-7 | 5-8 | 6 | 7 | 7-8 |
Белгазпрамбанк | 12-15 | - | - | 3 | 5 | 8 | 3 | 5 | 8 |
Белінвестбанк | 10-19 | 12-21 | 14-19 | 3-9 | 4-8,5 | 5-10 | 4-6 | 5-8 | 6-9 |
Прыёрбанк | 12-13 | 12 - 13,5 | 11-12 | 5-6 | 5-7 | 5-6 | 5-6 | 5-7 | 5-6 |
Мінскі транзітны банк | 13 | 14 | 14 | 5-6 | 7 | 8 | 5 | 5-7 | 8 |
Па дадзеных фінансавых навін (www.afn.by) |
№32 (667) - 22-29 жніўня 2005