Такім чынам, грамадзяне Беларусі захоўвалі ў банках у гэты перыяд 5.235,9 млрд BYR, або каля 2, 44 млрд. USD.
На думку спецыялістаў, росту ўкладаў садзейнічае праводзімая Нацыянальным банкам працэнтная палітыка, якая робіць выгаднымі ўкладанні ў дэпазіты перш за ўсё ў беларускіх рублях. Пры гэтым найбольш выгаднымі застаюцца стаўкі па дэпазітах звыш аднаго года. Гэта стымулюе прыцягненне сродкаў у доўгатэрміновыя дэпазіты банкаў, павелічэнне тэрмінаў выдачы крэдытных рэсурсаў эканоміцы і насельніцтву краіны.
Акрамя таго, банкі адкрываюць новыя віды ўкладаў на прывабных для насельніцтва умовах, а таксама дапаўняюць ўжо дзеючыя увядзеннем новых умоў (аўтаматычная пралангацыя дзеяння дагавора, бясплатная выдача пластыкавай карткі, капіталізацыя працэнтаў штомесяц з залічэннем на банкаўскую пластыкавую картку).
Так, у сувязі з надыходзячымі навагоднімі і каляднымі святамі многія банкі ўжо традыцыйна ўводзяць спецыяльныя ўклады, як правіла, тэрмінам да паўгода.
Белпрамбудбанк прапануе сваім кліентам тэрміновы банкаўскі дэпазіт у еўра або ў доларах. Тэрмін яго прыцягнення — 4 месяцы, стаўка гадавых — 8%, парадак выплаты даходу — штомесяц. Іншымі ўмовамі з'яўляюцца фіксаваная стаўка, капіталізацыя працэнтаў, а на працягу першага месяца тэрміну размяшчэння — магчымасць унясення дадатковых узносаў.
Гэты ж банк прапануе тэрміновы банкаўскі дэпазіт “Навагодні у беларускіх рублях. Тэрмін яго прыцягнення — таксама 4 месяцы, але стаўка гадавых — ужо 12%, парадак выплаты даходу — штомесяц. Іншыя ўмовы — гэта фіксаваная стаўка, мінімальная сума дэпазіту — 300 тыс BYR, дадатковыя ўзносы ў працягу першага месяца і капіталізацыя працэнтаў.
Парытэтбанк з 10 снежня 2005 г. па 10 студзеня 2006 г. прыцягвае валютныя сродкі ў “Калядны ўклад. Тэрмін яго прыцягнення — 6 месяцаў, фіксаваная працэнтная стаўка — 8,5% гадавых. Дарэчы, праз 4 месяцы працэнтная стаўка павялічваецца на 0, 5%, і да канца тэрміну дзейнічае новая стаўка — 9% гадавых. Мінімальная стаўка ўкладу — 100 USD, налічэнне і выплата працэнтаў ажыццяўляюцца ў канцы пакладзенага тэрміна.
Белзнешэканомбанк з 1 снежня 2005 г. па 13 студзеня 2006 г. прапануе ўклад у беларускіх рублях “Навагодні плюс на 6 месяцаў, таксама выкарыстоўваючы схему павышэння стаўкі. Першапачаткова ўклад прымаецца пад дзеючую стаўку рэфінансавання (у цяперашні час — 11%), а праз два месяцы адбываецца павышэнне стаўкі на 1 працэнтны пункт, праз 4 месяцы — на 2 адсоткавых пункта.
ЗАТ “Банк міжнароднага гандлю і інвестыцый прапануе укладчыкам дэпазіт пад назвай “Калядны, стаўка па якому можа складаць 11% па ўкладах у доларах ЗША, 10% — у еўра і 15% — у беларускіх рублях. Стаўка фіксаваная, магчыма частковае зняцце дэпазіту без страты працэнтаў. Прыём укладаў — да 31 студзеня 2006 г.
Варта таксама адзначыць, што ва ўмовах стабільнага росту аб'ёмаў прыцягнутых банкамі сродкаў Нацбанк сваім нядаўнім пастановай зрабіў больш жорсткімі патрабаванні да банкаў пры атрыманні імі ліцэнзіі на прыцягненне ва ўклады сродкаў фізічных асоб.
Нагадаем, такая ліцэнзія можа быць выдадзена банку не раней двух гадоў з моманту яго дзяржрэгістрацыі пры ўмове ўстойлівага фінансавага становішча банка і пры наяўнасці ў яго ўласнага капіталу ў эквіваленце не менш за 10 млн EUR.
Цяпер Нацбанк устанавіў дадатковыя патрабаванні да фарміравання ўласнага капіталу, у прыватнасці, ён не павінен быць сфарміраваны за кошт сродкаў рэзідэнтаў афшорных зон.
Даша САКАЛОВА, Ірына КРЫЛОВІЧ
№49 (684) - 19-26 снежня 2005