Belgazprombank

Белгазпрамбанк уключаны Міністэрствам фінансаў Расійскай Федэрацыі ў пералік банкаў, якія адпавядаюць патрабаванням Урада Расійскай Федэрацыі, і ўпаўнаважаны выдаваць незалежныя гарантыі для забеспячэння ўдзелу пастаўшчыкоў тавараў, работ, паслуг у дзяржаўных (муніцыпальных) закупках у Расійскай Федэрацыі ў рамках:

  • Федэральнага закона ад 05.04.2013 № 44-ФЗ «О кантрактнай сістэме ў сферы закупак тавараў, работ, паслуг для забеспячэння дзяржаўных і муніцыпальных патрэб»;
  • Федэральнага закона ад 18.07.2011 № 223-ФЗ «Аб закупках тавараў, работ, паслуг асобнымі відамі юрыдычных асоб».

Удзельнікі закупак могуць атрымаць у Белгазпрамбанку наступныя віды гарантый :

  • Тэндэрная гарантыя (гарантыя прапановы)
  • Гарантыя выканання кантракта (у тым ліку гарантыя вяртання авансу)
  • Гарантыя на гарантыйны перыяд

Пры выкарыстанні банкаўскай гарантыі ўдзельніку закупкі не патрабуецца :

  • адцягненні ўласных абаротных сродкаў;
  • адкрыцці ў РФ юрыдычнай асобы і спецыяльнага рахунку ў расійскім упаўнаважаным банку.

Валюта гарантыі: расейскія рублі

Тэрмін гарантыі:

  • тэндэрная – не менш за 1 месяц з даты заканчэння тэрміну падачы заяўкі (п.4 арт. 44 44-ФЗ);
  • выкананне кантракта – не менш як 1 месяц пасля заканчэння тэрміну выканання кантрактных абавязацельстваў (ч. 3 арт. 96 44-ФЗ)

Забеспячэнне:

  • няўстойка, даручальніцтва, заклад
  • іншыя спосабы, прадугледжаныя заканадаўствам

Патрабаванні да ўмоў банкаўскіх гарантый вызначаны Федэральным законам «О кантрактнай сістэме ў сферы закупак тавараў, работ, паслуг для забеспячэння дзяржаўных і муніцыпальных патрэб» ад 05.04.2013 № 44-ФЗ.

Прававая і іншая актуальная інфармацыя для ўдзельнікаў закупак тавараў, работ, паслуг для забеспячэння дзяржаўных і муніцыпальных патрэб размешчана на афіцыйным сайце Адзінай інфармацыйнай сістэмы ў сферы закупак (ЕІС) па адрасе: www.zakupki.gov.ru.

Аформіўшы банкаўскую гарантыю ў Белгазпрамбанку, удзельнік закупкі атрымлівае:

  • Прывабныя коштавыя ўмовы
  • Гнуткія ўмовы па тэрмінах і сумах
  • Кансультаванне на ўсіх этапах прадастаўлення банкаўскай гарантыі

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад