
З 1 лютага 2018 года Белгазпрамбанк аднаўляе магчымасць на прывабных умовах аформіць аплатныя карткі прэміяльнага сегмента. Акцыя распаўсюджваецца на выпуск прэміяльных плацежных картак Visa Gold/Masterсard Gold, Mastercard World і Visa Platinum у беларускіх рублях у рамках прадукту «Разліковыя карткі»*.
Кошт выпуску плацежных картак складзе толькі 40% ад памеру ўзнагароджання за выпуск аплатнай карткі, усталяванай на момант афармлення заявы. Плата ў дадзеным памеры будзе спаганяцца пры выпуску аплатнай карткі ў перыяд правядзення акцыі:
Прэміяльная картка: | Тэрмін дзеяння карткі | Кошт выпуску | Кошт выпуску падчас акцыі |
Mastercard Gold | 5 гадоў | 35 BYN | 14 BYN |
Visa Gold | 5 гадоў | 35 BYN | 14 BYN |
Mastercard World | 5 гадоў | 45 BYN | 18 BYN |
Visa Platinum | 5 гадоў | 135 BYN | 54 BYN |
Тэрмін дзеяння карткі – 5 гадоў.
*Акцыя не распаўсюджваецца на выпуск дадатковых картак.
Звяртаем увагу, што замовіць карткі на вышэйзгаданых умовах можна ў каналах дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (сістэме «Інтэрнэт-банк» і мабільным дадатку «BGPB mobile»), а таксама ў офісах банка.