Атрымліваць пенсіі і дапамогі цяпер можна на разліковыя і зарплатныя карткі Белгазпрамбанка! А у офісах банка арганізавана прыярытэтнае і камфортнае абслугоўванне пенсіянераў! Сардэчна запрашаем!
Калі Вы ўжо атрымліваеце пенсію (дапамогу) і хочаце, каб яна прыходзіла на Вашу карту Белгазпрамбанка – вось што трэба зрабіць:
Крок 1:
Праз "Інтэрнэт-банк" або "Мабільнае прыкладанне", альбо ў любым офісе банка аформіць разліковую карту ў беларускіх рублях.
Таксама выплата пенсіі можа быць аформлена на ўжо наяўную разліковую, або зарплатную карту ў беларускіх рублях.
Крок 2:
Аформіць у банку, ці непасрэдна ў органе па працы, занятасці і сацыяльнай абароне заяву на пералічэнне пенсіі на рахунак фізічнай асобы.
Даведацца падрабязнасці можна па тэлефонах:
- 120 (званок бясплатны са стацыянарнага тэлефона)
- А1: +375 (44) 76-66-120
- МТС: +375 (33) 66-66-120
- Life:) +375 (25) 66-66-120