Завяршэнне фестывалю «Панарама»
Пасля заканчэння спектакля адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця фестывалю, на якой выступілі Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Матвейчук і генеральны прадзюсар фестывалю Мікалай Кірычэнка. Асаблівыя словы падзякі былі выказаны тым арганізацыям, якія дапамаглі зрабіць гэты форум сапраўдным тэатральным святам. У першую чаргу – генеральнаму партнёру фестывалю ААТ «Белгазпрамбанк». Падрабязнасці на сайце фестывалю.