12 снежня Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ухваліў прадастаўленне ААТ «Белгазпрамбанк» крэдытнай лініі ў далярах ЗША ў памеры, эквівалентным 10 мільёнам еўра на мэты фінансавання энергаэфектыўных праектаў у рамках Беларускай Праграмы фінансавання ўстойлівай энергетыкі (BelSEFF).
12 снежня Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ухваліў прадастаўленне ААТ «Белгазпрамбанк» крэдытнай лініі ў далярах ЗША ў памеры, эквівалентным 10 мільёнам еўра на мэты фінансавання энергаэфектыўных праектаў у рамках Беларускай Праграмы фінансавання ўстойлівай энергетыкі (BelSEFF).
Праграма фінансавання ўстойлівай энергетыкі BelSEFF распрацавана Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця для падтрымкі беларускіх прыватных прадпрыемстваў, якія плануюць знізіць выдаткі на энергаспажыванне. Згодна з праграме BelSEFF інвестыцыі накіроўваюцца на фінансаванне праектаў па павышэнню энергаэфектыўнасці ў прамысловых працэсах, у адміністрацыйных і жылых будынках, праектаў у сферы спажывання паліўных рэсурсаў, а таксама выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі.
У рамках праекта BelSEFF Белгазпрамбанк запускае новую праграму фінансавання энергаэфектыўных праектаў пад назвай «Эфект беражлівасці».
Ключавыя перавагі праграмы:
- Выгадныя ўмовы фінансавання праектаў: крэдыты ў далярах ЗША па стаўцы 8,5% гадавых на працяглыя тэрміны (да 5 гадоў) за кошт звязаных рэсурсаў ад нерэзідэнтаў РБ;
- Кансультацыйная падтрымка вопытных экспертаў па пытаннях энергаэфектыўнасці прадпрыемстваў, абсталявання і тэхналогій;
- Дапамогу і кансультацыі ў падрыхтоўцы пакета дакументаў на атрыманне фінансавання.
Сіламі ЕБРР у рамках экспертнай падтрымкі праводзіцца выяўленне магчымасцяў для энергазберажэння і скарачэння выдаткаў на энергарэсурсы, разлік эфекту энергазберажэння, дапамога ў выбары тэхнічных рашэнняў і ацэнка тэхнічных рызык. Для экспертнага садзейнічання прыцягваюцца вядучыя беларускія і міжнародныя эксперты (інжынеры, аўдытары, эканамісты, фінансісты), якія, выкарыстоўваючы вопыт ужо рэалізаваных праектаў ЕБРР і сусветны вопыт у цэлым, дапамогуць беларускім прадпрыемствам знайсці аптымальныя, найбольш энергаэфектыўныя рашэнні.
Канкрэтныя ўмовы крэдытавання могуць абмяркоўвацца са спецыялістамі Белгазпрамбанка ў індывідуальным парадку. Крэдыт прадастаўляецца з адтэрміноўкай пагашэння да двух гадоў. Ухвалены праект можа быць прафінансаваны ў аб'ёме 100% яго кошту. У якасці забеспячэння разглядаюцца як дзеючыя вытворчыя аб'екты і абсталяванне, так і абсталяванне, якое набываецца ў межах рэалізацыі праекта па павышэнню энергаэфектыўнасці.
Новая крэдытная праграма Белгазпрамбанка «Эфект беражлівасці» разлічана на прыватныя прадпрыемствы і кампаніі прамысловага сектара, сектара камерцыйнай нерухомасці, аднаўляльных крыніц энергіі, а таксама пастаўшчыкоў энергаэфектыўных тэхналогій. У рамках праграмы могуць быць прафінансаваны тэхналагічныя рашэнні,выкарыстанне якіх спрыяе дасягненню як мінімум 20% эканоміі энергіі ў параўнанні з тэхналагічнымі нормамі, якія дзейнічаюць на беларускім рынку.