Belgazprombank

Белгазпрамбанк дэманструе ўстойлівае развіццё

Прэс-служба.

Па выніках 9 месяцаў 2012 года Белгазпрамбанк з'яўляецца адным з найбольш эфектыўных банкаў краіны.

Белгазпрамбанк дэманструе ўстойлівае развіццё

Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь падведзены вынікі дзейнасці беларускіх банкаў па выніках III квартала 2012 года. Так, сукупныя актывы банкаўскай сістэмы складаюць 303 109 млрд. рублёў. Актывы дзесяткі найбуйнейшых банкаў Беларусі (Беларусбанка, Белаграпрамбанка, БПБ-Ашчаднага банка, Белінвестбанка, Банка БелВЭБ, Прыёрбанка, Белгазпрамбанка, Банка ВТБ (Беларусь), Банка Масква-Мінск, ТК Банка) складаюць звыш 93% ад усёй банкаўскай сістэмы.
Па выніках 9 месяцаў 2012 года Белгазпрамбанк з'яўляецца лідэрам сярод найбуйнейшых беларускіх банкаў па тэмпах росту дастатковасці нарматыўнага капіталу (на 79,5%). Банк займае другія месцы па тэмпах росту актываў (22,8%) і эфектыўнасці працы персаналу (3,06 рубля прыбытку на 1 руб. зарплаты супрацоўнікаў), а таксама трэцяе месца па абсалютнай велічыні дастатковасці капіталу (21,6%) і рэнтабельнасці актываў (3,89%). Чысты прыбытак Белгазпрамбанка па выніках 9 месяцаў 2012 года складае 277 930 млн. руб. – па гэтаму паказчыку банк займае пятае месца ў банкаўскай сістэме.
Асноўныя паказчыкі эфектыўнасці працы дзясяткі беларускіх сістэмаўтваральных банкаў пазначаны ў наступнай табліцы. Пералік банкаў дадзены ў алфавітным парадку.

Паказчыкі бягучай дзейнасці банка значна перавышаюць паказчыкі нарматываў бяспечнага функцыянавання, устаноўленых Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь. Нарматыў дастатковасці нарматыўнага капіталу (гэты параметр у цяперашні час складае 21,4%) у два з паловай разы перавышае базавы паказчык (8%). Таксама значна (у 2-3 і больш разоў) перавышаюцца базавыя параметры нарматыўных паказчыкаў ліквіднасці банка, а велічыня спецыяльных рэзерваў (звыш 399 млрд. руб.) знаходзіцца ў межах нормы.

З сённяшняга дня Белгазпрамбанк прапануе Вам скарыстацца новай сістэмай дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання – «Інтэрнэт-банкам» для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Прэс-служба.

Паважаныя кліенты! Азнаёмцеся, калі ласка, з графікам працы прыходна-расходных кас галаўнога банка 1 і 2 студзеня 2013 года.

ААТ «Белгазпрамбанк» і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) падпісалі пагадненне аб адкрыцці Белгазпрамбанку крэдытнай лініі на мэты фінансавання мікра, малых і сярэдніх прадпрыемстваў (ММСП) у памеры 20 млн. дал. ЗША.

Прэс-служба.

Паважаныя Кліенты! Па тэхнічных прычынах 20 снежня 2012 аперацыйнае абслугоўванне фізічных асоб у аддзеле рознічных аперацый галаўнога банка (Прытыцкага, 60/2) будзе ажыццяўляцца да 16.00

Прыносім прабачэнні за часовыя нязручнасці.

Прэс-служба.

Белгазпрамбанк і міжнародная плацежная сістэма MasterCard аб'яўляюць аб запуску унікальнай тэхналогіі PayPass ў Беларусі, якая дазваляе праводзіць бескантактавыя электронныя плацяжы ў гандлёва-сэрвіснай сеткі.

Паважаныя кліенты, інфармуем вас аб змене працэнтных ставак па дагаворах тэрміновых банкаўскіх укладаў у беларускіх рублях і замежнай валюце.

Прэс-служба.

12 снежня Савет дырэктараў Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця ухваліў прадастаўленне ААТ «Белгазпрамбанк» крэдытнай лініі ў далярах ЗША ў памеры, эквівалентным 10 мільёнам еўра на мэты фінансавання энергаэфектыўных праектаў у рамках Беларускай Праграмы фінансавання ўстойлівай энергетыкі (BelSEFF).

Сябры! Мы рады паведаміць вам аб новых магчымасцях сэрвісу «Пераклады з карты на карту» ў банкаматах Белгазпрамбанка.

Прэс-служба.

Паважаныя трымальнікі пластыкавых картак ААТ «Белгазпрамбанк». У сувязі з правядзеннем работ па наладцы электраабсталявання банка ў перыяд часу з 9.00 08.12.2012 па 09.00 10.12.2012 магчымыя непрацяглыя перабоі ў працы службы падтрымкі трымальнікаў пластыкавых картак ААТ «Белгазпрамбанк».

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад