22 снежня ў Беларускім дзяржаўным цырку адбылася ўжо традыцыйная сустрэча дабрачынцаў Фонду «Шанец». У гэты вечар сабраліся самыя добрыя і неабыякавыя людзі, каб сустрэцца з тымі, хто дзякуючы іх дапамогі здабыў шанец на здаровае жыццё.
Сустрэча дабрачынцаў – гэта свята, які аб'ядноўвае многіх: заснавальнікаў, супрацоўнікаў фонду, дабрачынцаў і, вядома ж, дзяцей, дзеля якіх фонд працуе. Гэта вечар добрых успамінаў, шчырых пажаданняў дабра і здароўя, а таксама падвядзенне вынікаў работы фонду ў 2016 годзе.
Са словамі падзякі ад імя Фонду «Шанец» выступілі дырэктар фонду Наталля Маханько і старшыня Апякунскага савета фонду Віктар Бабарыка. У сваёй прывітальнай прамове яны таксама распавялі аб выніках працы і новых праектах фонду. Наталля Маханько адзначыла, што дзякуючы трохбаковаму супрацоўніцтву дзяржавы ў асобе Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, бізнесу ў асобе ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» і ААТ «Белгазпрамбанк» і некамерцыйнай арганізацыі ў асобе Фонду «Шанец» у нашай краіне рэалізуюцца сацыяльна значныя праграмы дапамогі хворым дзецям.
Прыемным сюрпрызам для дабрачынцаў і ўсіх гасцей стала выступленне Ксеніі Корань. Ксюша стала падапечнай фонду ў 2009 годзе. Дзякуючы дапамозе неабыякавых людзей Ксюша прайшла неабходнае абследаванне, падчас якога дзяўчынцы было падабрана правільнае лячэнне. Больш таго, на сустрэчу дабрачынцаў прыйшлі прадстаўнікі розных медыцынскіх устаноў, з якімі фонд супрацоўнічае, і ў якіх праходзяць лячэнне многія з яго падапечных.
Пасля падвядзення вынікаў працы фонду ўсіх яго падапечных, маленькіх гасцей вечара, а таксама дабрачынцаў чакала казачнае прадстаўленне ад Беларускага дзяржаўнага цырка. Аднак казачнае цыркавое прадстаўленне было не адзіным падарункам для гасцей сустрэчы. У пачатку снежня дзеці прынялі ўдзел у падрыхтоўцы памятных сувеніраў для ўсіх удзельнікаў сустрэчы дабрачынцаў. Спецыяльна для падапечных фонду студыяй ручной працы «Месяцовая кераміка» быў арганізаваны дабрачынны майстар-клас. Хлопцы вырабілі сімвал Фонду «Шанец» - птушачку – увасабленне дабра, надзеі, веры ва ўласныя сілы. З вялікім задавальненнем дзеці ляпілі сувеніры сваімі рукамі, аддаючы гэтай справе часцінку цяпла. Юныя творцы такім чынам кажуць дзякуй вам, дарагія дабрачынцы, за шанец, які вы ім падаравалі - шанец на шчаслівае дзяцінства і поўнае падзеямі будучыню. Кожны ўдзельнік сустрэчы атрымаў птушачку ў падарунак, а падапечным фонду і ўсім маленькім гасцям вечара дадаткова былі падрыхтаваны навагоднія пернікі ручной працы ад кандытарскай «Кекс бай». Такія прыемныя падарункі і сюрпрызы сталі магчымыя дзякуючы пастаяннаму партнёру фонду, ААТ «Белгазпрамбанк».
Дзякуй, паважаныя дабрачынцы, за тое, што на працягу 8 гадоў працы фонду вы дорыце яго падапечным шанец быць здаровымі!
ДАВЕДКА
У 2016 годзе Фонд «Шанец» працягнуў рэалізацыю праграм па аказанні адраснай дабрачыннай дапамогі на аплату дарагога лячэння.
На працягу 2016 года дапамога аказана 181 дзіцяці на агульную суму больш за 3,095 мільёнаў беларускіх рублёў.
Дапамога аказана ў рамках праграм «Шанец», «Лекі і медыцынская дапамога», а таксама па праграмах, якія рэалізуюцца ў рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве Міжнароднага дабрачыннага фонду дапамогі дзецям «Шанец» і Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь пры фінансавай падтрымцы генеральнага партнёра ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»: «Удасканаленне аказання дапамогі дзецям з анкалагічнымі захворваннямі», «Дапамога дзецям з ювенильным рэўматоідным артрытам».
Аказанне неабходнай дапамогі ў 2016 годзе стала магчымым дзякуючы неравнодушному ўдзелу многіх дарыльшчыкаў, сярод якіх больш за дзвесце юрыдычных асоб і тысячы добрых людзей.