8 снежня 2016 года ў гатэлі «Рэнесанс Мінск» адбылося ўрачыстае падвядзенне вынікаў штогадовай прэміі «Прэмія HR-брэнд 2016», якой ўзнагароджваюцца лепшыя працадаўцы па выніках года. У намінацыі «Культура» Белгазпрамбанк заваяваў першае месца за рэалізацыю нацыянальнага гісторыка-культуралагічнага праекта «Арт-Беларусь».
Белгазпрамбанк ужо другі раз прыняў удзел у прэміі, прадставіўшы на конкурс у намінацыі «Культура» нацыянальны гісторыка-культуралагічны праект «Арт-Беларусь», мэта якога – развіццё на аснове адукацыйных праграм творчага мыслення і ініцыятывы дзеячаў культуры, прасоўванне іх творчасці ўнутры краіны і за мяжой. Шляхам вывучэння і экспанавання артэфактаў банк ажыццяўляе рэканструкцыю цэласнага і бесперапыннага працэсу развіцця культуры Беларусі, садзейнічае вызначэнню яе ролі ў сусветнай культуры, павышэнню цікавасці да нацыянальнага мастацтва з боку насельніцтва.
Нагадаем, што ў мінулым годзе Белгазпрамбанк ужо стаў пераможцам гэтага конкурсу ў намінацыі «Рэспубліка» з праектам «Біржа ідэй».
«Прэмія HR-брэнд» – гэта адна з найбольш вядомых і аўтарытэтных незалежных прэмій для працадаўцаў, адзначае лепшыя праекты ў галіне пабудовы HR-брэнда. «Прэмія HR-брэнд» штогод праходзіць у Расіі, Украіне, Казахстане, а з 2014 года – у Беларусі.
У гэтым годзе ў конкурсе «Прэмія HR-брэнд 2016» было прадстаўлена больш за 37 праектаў ад 34 беларускіх і міжнародных кампаній, прычым 12 праектаў - у намінацыі «Культура». Для таго, каб забяспечыць рознабаковы і аб'ектыўны падыход да ацэнкі праектаў кампаній-удзельніц, у склад міжнароднага журы ўвайшлі спецыялісты з розных індустрый: топ-менеджэры, кансультанты, бізнес-эксперты, HR-практыкі.