Паважаныя кліенты! C 13 снежня 2018 года па карце растэрміноўкі Белгазпрамбанка «Карта пакупак» максімальная сума крэдыту павялічана да 3000 BYN – калі крэдыт афармляецца без прадастаўлення дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне даходу.
Раней гэтая сума не перавышала 2000 BYN. А каб атрымаць крэдыт на бабльшую суму, то акрамя пашпарта ці віду на жыхарства трэба было прадастаўляць даведку аб даходах (альбо атрымліваць заработную плату на картку Белгазпрамбанка).
Ці ёсць яшчэ хто-то ў нашай краіне, хто не ведае аб «Карце пакупак»? Гэта банкаўская плацежная картка з магчымасцю здзяйсняць пакупкі за кошт прадастаўленага банкам авердрафту ад 200 да 10 000 беларускіх рублёў, якая валодае масай пераваг:
- заўсёды выгадныя пакупкі – беспрацэнтная растэрміноўка на тэрмін да 24 месяцаў;
- адсутнасць камісій і пераплаты пры здзяйсненні пакупак;
- бясплатны выпуск і абслугоўванне карткі;
- «Карта пакупак» дазваляе вам здзяйсняць неабходныя пакупкі без абмежаванняў па суме ў межах ліміту авердрафту;
- вы можаце выкарыстоўваць вашу «Карту пакупак» як разліковую і атрымліваць 2% вяртання грошай (cash-back) ад сумы вашых пакупак у сеткі партнёраў за кошт уласных сродкаў на картцы.