10 снежня з'яўляецца апошнім працоўным днём часовай адміністрацыі па кіраванні ААТ «Белгазпромбанк». Адпаведнае рашэнне прынята Праўленнем Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь і адлюстравана ў пастанове №392 ад 9 снежня 2020 года.
У аснове рашэння аб спыненні дзейнасці часовай адміністрацыі ляжыць факт дасягнення мэтаў дзейнасці часовай адміністрацыі і абранне Саветам дырэктараў ААТ «Белгазпромбанк» новага складу праўлення.
У бліжэйшы час ААТ «Белгазпромбанк» праінфармуе аб прынятых Саветам дырэктараў адпаведных рашэннях.