8 снежня 2020 года саветам дырэктараў ААТ «Белгазпромбанк» аднагалосна прынята рашэнне аб унясенні зменаў у склад праўлення банка (пратакол №4 ад 2020/12/08).
Праўленне сфармавана з дзеючых супрацоўнікаў банка. Выконваючым абавязкі старшыні праўлення ААТ «Белгазпромбанк» прызначаная намеснік старшыні праўлення Патапава Ірына Алегаўна.
Таксама ў склад праўлення ўваходзяць: выканаўчы дырэктар Аўраменка Таццяна Васільеўна, Начальнік упраўлення фінансавых інстытутаў Антонава Ірына Аляксандраўна, Дырэктар дэпартамента карпаратыўнага бізнесу Важдаеў Аляксандр Станіслававіч, Дырэктар дэпартамента рознічнага бізнесу Кирьянов Канстанцін Аляксандравіч, Выканаўчы дырэктар Караткевіч Уладзімір Вітальевіч, Намеснік старшыні праўлення Сотнікаў Аляксандр Яўгенавіч.
Часовая адміністрацыя па кіраванні банкам завяршыла працу 10 снежня 2020 года ў адпаведнасці з пастановай Нацыянальнага банка №392 ад 9 снежня 2020 года.
Праўленне ААТ «Белгазпромбанк» прыняло паўнамоцтвы па кіраванні банкам 11 снежня 2020 года.
ААТ «Белгазпромбанк», захаваўшы пазіцыю аднаго з найбуйнейшых прыватных банкаў краіны, мае намер працягнуць рэалізацыю сваіх асноўных стратэгічных задач – падтрымку малога і сярэдняга бізнесу і рознічнае крэдытаванне.