Belgazprombank

Новы офіс продажаў Белгазпрамбанка – у Астраўцы!

Прэс-служба.

Астравец, які актыўна развіваецца горад, які стаў сёння сталіцай беларускай атамнай энергетыкі, прадастаўляе сваім жыхарам усё больш шырокія магчымасці для выкарыстання камфортных і сучасных паслуг. У самым паўночным райцэнтры Гродзенскай вобласці 27 лютага адкрыў офіс продажаў Белгазпрамбанк, і з гэтага дня гараджане атрымалі прамы доступ да яго высокатэхналагічных сэрвісаў і прадуктаў, якія так шануюцца кліентамі ва ўсіх рэгіёнах краіны.

Новы офіс продажаў Белгазпрамбанка – у Астраўцы!

Фізічныя асобы ў новым офісе продажаў могуць аформіць карту растэрміноўкі «Карта пакупак», плацежныя карткі, у тым ліку карту Cashalot з кэшбэкам, атрымаць крэдыт на спажывецкія мэты і на фінансаванне нерухомасці, размясціць дэпазіт, аформіць страхоўку, падключыць «Інтэрнэт-банк», скарыстацца банкаматам-рэсайклерам. Бізнес-кліентам прадастаўлена магчымасць атрымання крэдытнай падтрымкі банка, адкрыцця бягучых рахункаў, эквайрынгу плацяжоў, афармлення карпаратыўных карт і зарплатных праектаў, размяшчэння дэпазітаў, здачы наяўнай выручкі з выкарыстаннем банкамата-рэсайклера. Па любых пытаннях наведвальнікі могуць атрымаць кваліфікаваную кансультацыю нашых спецыялістаў.

Адкрываючы офіс у Астраўцы, дырэктар Гродзенскай абласной дырэкцыі Белгазпрамбанка Віталь Папко сказаў: 

– Горад абраны не выпадкова. У апошні час ён імкліва расце і развіваецца, што шмат у чым звязана з будаўніцтвам першай у Рэспубліцы Беларусь атамнай электрастанцыі. Для зручнага і камфортнага абслугоўвання кліентаў банкам адкрыты офіс продажаў у гандлёвым цэнтры «Zami». Упэўненыя, што офіс будзе адпавядаць усім запытам гараджан і забяспечыць высокі ўзровень сэрвісу. 

Абслугоўванне кліентаў офісам продажаў Белгазпрамбанка ажыццяўляецца па адрасе: г. Астравец, вул. Валадарскага 59А, ГЦ "Zami". 

Рэжым працы:

Пан: 10.00-14.15, 15.00-19.00
Вт-пт: 10.00-19.00
Сб: 10.00-13.15, 14.00-18.00
Нд: выходны

Сардэчна запрашаем у свет камфортнага банкаўскага абслугоўвання!

Telegram_BGPB.PNG

Больш навін Белгазпрамбанка – у нашым Telegram-канале. М.Для падпіскі перайдзіце па спасылцы ці адскануйце QR-код.


Ведаем, што адсунуць усе дэдлайны фразай «Давай пасля травеньскіх» нельга, таму загадзя паведамляем аб графіку працы аддзяленняў Белгазпр...
Стаць «ліцом» банкаўскай сістэмы краіны – ганаровая і адказная місія, за якую на працягу некалькіх тыдняў змагаліся самыя «абаяльныя і прывабныя» супрацоўніцы фінансавых устаноў. І, нарэшце, учора позна ўвечар інтрыга завяршылася перамогай нашай калегі!

Вы шануеце актыўны адпачынак і высокія тэхналогіі? Збіраецеся ў водпуск, здзяйсняеце безнаяўныя пакупкі і выкарыстоўваеце інтэрнэт-сэрвісы з прывязкай банкаўскай карткі? Тады ваш выбар – «Віртуальная картка» Белгазпрамбанка!

А вы ведалі, што, замовіўшы дастаўку па пошце карты Cashalot Белгазпрамбанка, вы атрымаеце бонусам наш арыгінальны стыкерпак?

З 29 красавіка 2024 года абслугоўванне фізічных асоб па аперацыях з каштоўнымі паперамі ў рамках прафесійнай і біржавой дзейнасці па каштоўных паперах (брокерская, дылерская, дэпазітарная дзейнасць) будзе ажыццяўляцца толькі ў галаўным офісе ААТ «Белгазпрамбанк» па адрасе г. Мінск, вул. Прытыцкага, 60/2. Час абслугоўвання кліентаў па аперацыях з каштоўнымі паперамі: пан - пт з 9:00 да 15:00.

Прэс-служба.

Падтрымайце Белгазпрамбанк у галасаванні на атрыманне прафесійнай прэміі «Банк года – 2023»!

Праца ў банкаўскай сферы чымсьці падобная са службай у войску: пунктуальнасць у выкананні пастаўленых задач, адказнасць, дакладнае прытрымліванне рэгламенту, законам і правілам, прынятым у дзяржаве, характэрныя для банкіраў у такой жа ступені, як і для ваяроў – абаронцаў Айчыны. Гэтую тэзу пацвердзіла сустрэча кіраўніцтва банка з выхаванцамі дзіцячага ваенна-патрыятычнага клуба «Рысь», размешчанага ў менскай в/ч 3214. Яна адбылася 4 красавіка 2024 года па ініцыятыве камандуючага ўнутранымі войскамі Рэспублікі Беларусь і камандзіра вайсковай часці.

У Маскве 29 сакавіка 2024 года адбыўся гадавы агульны сход акцыянераў ААТ «Белгазпрамбанк», на якім была разгледжана справаздача праўлення і заключэнне рэвізійнай камісіі аб выніках дзейнасці банка за 2023 год. Парадак дня сходу ўключаў таксама зацвярджэнне гадавой (фінансавай) справаздачнасці, фарміраванне органаў банка і іншыя рэгулятарныя пытанні.

Прэс-служба.
Рэстараны Mak.by – ужо з «Картай пакупак». Цяпер любімае меню даступна ў растэрміноўку на 2 месяцы!
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад