Belgazprombank

Уладзімір Шчасны прадставіў кнігу «Леў Бакст: Жыццё пяром Жар-птушкі»

Звязда.

Прэзентацыя кнігі, што пабачыла свет у выдавецтве «Чатыры чвэрці» пры падтрымцы «Белгазпрамбанка», прайшла ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Менавіта тут цяпер месціцца выстаўка «Час і творчасць Льва Бакста», арганізаваная пры фінансавай падтрымцы, дарэчы, таксама «Белгазпрамбанка». Але пройдзе час, экспазіцыю дэмантуюць, арыгіналы работ Бакста і яго паплечнікаў схаваюцца ў фонды музеяў і банкаў, а кніга застанецца…

Леў Бакст: Жыццё пяром Жар-птушкі


Кніга-эсэ, прысвечаная жыццю і творчасці мастака, які нарадзіўся ў Гродне, але пакарыў Парыж, стаў сімвалам Прыгожай эпохі, быў выдатным жывапісцам, графікам, сцэнографам, мадэльерам і нават літаратарам. Гэта не мастацтвазнаўчы аналіз творчага шляху нашага славутага земляка, не падборка сухіх фактаў, а цёплы расповед, разважанні, роздумы. Адметна, што менавіта Уладзімір Шчасны, перакладчык, дыпламат, а сёння арт-кансультант «Белгазпрамбанка», быў адным з ініцыятараў правядзення выстаўкі работ Бакста і паплечнікаў у Мінску.

— Амаль два гады таму пачалася праца па арганізацыі экспазіцыі, столькі ж доўжылася і работа над кнігай. Паступова назапашваўся цікавы матэрыял, а паколькі ніводнай папулярнай кнігі пра Бакста дагэтуль не было (ёсць толькі мастацтвазнаўчыя работы, прызначаныя для спецыялістаў), вырашыў аформіць вынікі сваіх пошукаў у кнігу эсэ, — распавёў Уладзімір Рыгоравіч.

На думку аўтара, менавіта эсэ можна лічыць найлепшым жанрам для расповеду пра выдатныя постаці: яны заснаваны на пэўных фактах, але і пісьменнік выказвае сваю думку, стаўленне, пры гэтым не прэтэндуе на паўнату, вычарпальнасць апавядання. Крыніцы стараўся адшукаць у архівах: Нацыянальным гістарычным архіве ў Мінску і ў Гродне, біблітэяках. Шмат цікавых звеcтак пра Бакста змяшчае двухтомнік яго ўспамінаў і лістоў «Мая душа адкрыта», што выйшаў некалькі гадоў таму ў Маскве. Карыстаўся французскім часопісам Соmoedіa Іllustre, нумарамі часопіса «Мир искусства», дзе некаторы час працаваў сам Бакст. Дарэчы, гэтыя выданні захоўваюца ў нашай Нацыянальнай бібліятэцы. Чытаў шмат успамінаў пра Бакста, якія пакінулі яго сучаснікі, — Бенуа, Дабужынскі, Сомаў. Уладзімір Шчасны лічыць, што ў гэтым выпадку мемуары нават больш каштоўныя для даследчыка, чым некаторыя дакументы.

Той час, у які жыў і працаваў Леў Бакст (канец ХІХ — пачатак ХХ ст.), можна назваць эпохай мастакоў-універсалаў. Яны ў адной асобе спалучалі мноства талентаў, былі жывапісцамі, графікамі, сцэнографамі, мастацтвазнаўцамі, літаратарамі, удзельнічалі ў напісанні лібрэта да балетаў і опер, над сцэнічным увасабленнем якіх працавалі, пакінулі выдатныя ўспаміны і нават літаратурна-мастацкія творы. Дарэчы, і сам Леў Бакст выдаў некалькі кніг.

— У 1924 годзе ён напісаў выдатны аўтабіяграфічны раман «Першае жорсткае каханне», не так даўно ён быў апублікаваны ў Маскве, — зазначае Уладзімір Шчасны. — Гэтая кніга расказвае пра юнацтва Бакста і яго трагічны раман з французскай актрысай Марсель Жасэ. Бакст вельмі цікава апісвае атмасферу Пецярбурга канца ХІХ ст. Цікава, што для стварэння вобразу свайго героя ён карыстаецца ўласным імем і прозвішчам, імёны ж усіх астатніх персанажаў, якія мелі рэальных прататыпаў, хавае за псеўданімамі. Бакст напісаў і нарыс пра паездку з Сяровым у Грэцыю, ён апублікаваны ў Берліне ў 1923 годзе.

Сямейныя таямніцы і творчыя клопаты, жыццё пецярбургскай, парыжскай творчай багемы і выданне часопіса «Мир Искусства», мноства фотаздымкаў, эскізаў, рэпрадукцый работ… За кнігай «Леў Бакст: Жыццё пяром Жар-птушкі» чытач прыемна прабавіць не адну гадзіну. Як кажа сам Уладзімір Шчасны, цікавасць публікі, яе жаданне знаёміцца з кнігай і будзе найлепшай пахвалой.

Ён распавядае:

— Калі пабачыла свет мая першая кніга «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі», неяк мне патэлефанаваў прафесар Адам Мальдзіс і сказаў: я пачаў кнігу чытаць увечары і скончыў раніцай. Спадзяюся, што гэтую работу таксама чакае добры лёс, што чытач не засне на пятай старонцы і прачытае калі не за адзін раз, то да канца.

Сёння Уладзімір Шчасны, крыху стомлены Бакстам, распрацоўвае канцэпцыі новых выставачных праектаў. Спадзяёмся, яны гэтак жа моцна захопяць аўтара, і аматары мастацтва атрымаюць некалькі новых цікавых кніг.

vesіaluha@zvіazda.by

Автор публикации: Марына Весялуха
Источник

24 апреля, Минск /Корр. БЕЛТА/. Выставка "Время и творчество Льва Бакста" откроется 29 апреля в Вильнюсе, сообщили корреспонденту БЕЛТА в Министерстве культуры Беларуси.

Народное финансирование проектов набирает популярность в Беларуси. Что это даст бизнесу и населению, «БР» рассказала заместитель председателя правления «Белгазпромбанка» Елена АНТОНИ.

Экономическая газета.

В нынешних условиях «Белгазпромбанк» не планирует бурного роста показателей. Трезво оценивая ситуацию, банк намерен сохранить имеющиеся достижения и предлагает своим клиентам новые финансовые инструменты, позволяющие получить максимум выгоды в рамках современной денежно-кредитной и налоговой политики. Об этом в интервью «ЭГ» рассказал заместитель пред­седателя правления ОАО «Белгазпромбанк» Кирилл БАДЕЙ.


Коммерческая недвижимость, еще пару лет назад приносившая солидный доход владельцам, сегодня стала источником головной боли для арендодателей. Выплаты по кредитам, которые привлекались для строительства, иногда превышают выручку. Возросшая конкуренция "вымыла" часть арендаторов, для сохранения остальных пришлось серьезно снижать ставки. В итоге владельцам бизнесов и индивидуальным предпринимателям приходится "залезать" в личные сбережения только для того, чтобы расплачиваться с банком.

Interdema.
Презентацию картины провели генеральный директор Национального художественного музея Республики Беларусь Владимир Прокопцов и&nbs...

В первом сезоне более 700 предпринимателей прислали свои заявки. В новом телесезоне проект идёт в регионы. Предварительные отборы пройдут во всех областных центрах Беларуси.

Зарплаты белорусов снижаются, предприятия работают в убыток, денег у людей становится все меньше. Как банкиры оценивают ситуацию? KYKY встретился с зампредом Белгазпромбанка Сергеем Шабаном, который курирует казначейство и управление финансовых институтов, чтобы задать несколько неудобных вопросов.

По эффективности банковской деятельности в 2015 году Белгазпромбанк занял первое место в стране: он заработал 17,4% прибыл...

ОАО «Белгазпромбанк» заработало за 2015 год прибыль в размере 17,4% от всей прибыли банковской системы Беларуси.

Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад