Belgazprombank

$5 мiльёнаў для фiнансавання малога бiзнэсу

"Звязда".

Беларусь дабiлася поспеху ў сферы развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу, заявiў на цырымонii падпiсання пагаднення аб прадастаўленнi ААТ «Белгаз- прамбанк» крэдыту ў суме 5 мiльёнаў долараў для фiнансавання прыватных прадпрыемстваў дырэктар Мiжнароднай фiнансавай карпарацыi (IFC) па Цэнтральнай i Усходняй Еўропе Эдвард Насiм.

Карпарацыя працуе ў Беларусi ўжо некалькi гадоў, i галоўнай мэтай яе, паводле слоў спадара Насiма, з’яўляецца развiццё прыватнага сектара — малога i сярэдняга бiзнэсу, таму што гэты сектар дае максiмальную колькасць працоўных месцаў. Крэдыт, выдадзены «Белгазпрамбанку», дазволiць IFC пашырыць доступ да фiнансавых рэсурсаў для большай колькасцi беларускiх прадпрыемстваў (як мяркуецца, гэта крэдытная лiнiя пойдзе на фiнансаванне 20—30 прыватных прадпрыемстваў) i ўмацаваць фiнансавую сiстэму рэспублiкi. Да таго ж доўгатэрмiновая крэдытная лiнiя дазволiць «Белгазпрамбанку» дыверсiфiкаваць сваю дзейнасць i пашырыць крэдытны партфель. Эдвард Насiм выказаў спадзяваннi, што гэта iнвестыцыя закладзе трывалую аснову будучай сумеснай працы карпарацыi i нашай краiны i будзе спрыяць развiццю сектара малога бiзнэсу, якi iграе ключавую ролю ў забеспячэннi эканамiчнага росту i стабiльнасцi.

Як адзначыў старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Вiктар Бабарыка, крэдыт IFC забяспечыць банку доступ да доўгатэрмiновых фiнансавых рэсурсаў, якiя немагчыма атрымаць з iншых крынiц на рынку, i дапаможа задаволiць попыт на доўгатэрмiновае фiнансаванне з боку малых i сярэднiх прадпрыемстваў. «Пагадненне, падпiсанае «Белгаз- прамбанкам» i IFC, з’яўляецца пазiтыўным знакам, што пацвярджае вядучыя пазiцыi, якiя банк займае на фiнансавым рынку Беларусi. А гэты iнвестыцыйны праект адкрывае дадатковыя магчымасцi не толькi для банка, але i для яго клiентаў», — сказаў Вiктар Бабарыка.

Iгар ШЧУЧЭНКА, "ЗВЯЗДА"

… Председатель правления банка Виктор Бабарико счел ситуацию с датами непростой. Ведь это не «Белгазпромбанку» 15 лет, а команде еди...
Экономическая газета.
Программа развития ОАО «Белгазпромбанк» до 2010 года предусматривает рост собственного капитала банка в 3 раза, активы должны ежегодно ...
Экономическая газета.
В минувшую пятницу, 16 сентября, состоялась презентация первого публичного выпуска облигаций ОАО «Белгазпромбанк». Дата их размещения ...
Iнвестарам прапанаваны новы прадукт на фiнансавым рынку Беларусi — карпаратыўныя аблiгацыi ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краiн...
ОАО "Газпром" инициирует выход ОАО "Белгазпромбанк" на международные рынки долговых обязательств. Как передает корреспондент "И...
Республика.
Банкиры и финансисты оперируют огромными суммами, но как и древние эллины верят в мифы. Только не олимпийские, а корпоративные. В частности,...
Республика.
Для стабильного ведения дела бизнесмены хотят брать кредиты на несколько лет, а не на 5-6 месяцев. У этих надежд есть шансы. Международная фи...
Международная финансовая корпорация (МФК) и ОАО "Белгазпромбанк" 17 июня 2005г. в Минске подписали соглашение о предоставлении последнему...
Белорусский рынок.
Тысячный кредит Белгазпромбанка в рамках программы микрокредитования Европейского банка реконструкции и развития получила минская фирм...
Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад