Belgazprombank

Стабiльнасць рубля адкрывае новыя крынiцы інвестыцый

Звязда.

Iнвестарам прапанаваны новы прадукт на фiнансавым рынку Беларусi — карпаратыўныя аблiгацыi ААТ «Белгазпрамбанк», што для нашай краiны не зусiм характэрна, таму што рынак карпаратыўных аблiгацый у рэспублiцы фактычна адсутнiчаў.

Як паведамiў на сустрэчы з журналiстамi старшыня праўлення банка—эмiтэнта аблiгацый Вiктар Бабарыка, некалькi выпускаў аблiгацый будаўнiчых кампанiй, якiя прымалiся ў кошт аплаты жылля, а таксама спроба эмiсii гэтых каштоўных папер у крэдытна-фiнансавай сферы не атрымалi шырокага распаўсюджання: адсутнiчала магчымасць аператыўна ажыццяўляць здзелкi куплi-продажу для шырокага кола iнвестараў, таму што паперы абарачалiся на пазабiржавым рынку. Аднак, як адзначыў банкiр, у Беларусi сёння iснуюць усе неабходныя перадумовы для з’яўлення карпаратыўных аблiгацый. У прыватнасцi, Нацыянальнаму банку ўдалося дасягнуць эфектыўных вынiкаў па стрымлiванню iнфляцыйных працэсаў, апошнiя гады характарызуюцца стабiльнасцю макраэканамiчных паказчыкаў, што i дало падставы фiнансiстам звярнуцца да карпаратыўных аблiгацый як да адной з рэальных крынiц для прыцягнення грашовых сродкаў, якiя адначасова могуць служыць i прадметам рэальнай цiкавасцi iнвестараў. Мiж iншым, працяглая стабiльнасць курса нацыянальнай валюты i магчымасць прагназавання далейшага яго змянення, фактычная адкрытасць валютнага рынку даюць магчымасць удзельнiчаць у набыццi гэтых аблiгацый таксама i iнвестарам-нерэзiдэнтам.

Яшчэ адным аргументам на карысць выпуску карпаратыўных аблiгацый стаў значны рост у банкаў свабодных кароткатэрмiновых рэсурсаў: за перыяд з пачатку мiнулага года па лiпень гэтага доля прыцягнутых дэпазiтаў у нацыянальнай валюце тэрмiнам да 1 месяца павялiчылася з 46,5 працэнта да 61,3 працэнта, а ў абсалютнай велiчынi — з 500 да 1 трыльёна 200 мiльярдаў рублёў.

Банкiры спадзяюцца, што першая спроба стане ўдалай: улiчваючы ранейшы вопыт, яны прапанавалi iнвестарам уласныя аблiгацыi на ўмовах размяшчэння i абарачэння, аналагiчных умовам па дзяржаўных кароткатэрмiновых аблiгацыях. Адкрыты продаж iх будзе праводзiцца на аўкцыёне ў сiстэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая бiржа». Адказваючы на пытанне карэспандэнта «Звязды» аб плануемым узроўнi даходнасцi аблiгацый, Вiктар Бабарыка адзначыў, што цана iх, а адпаведна — i ўзровень даходнасцi, будзе вызначацца на аўкцыёне, прынцып правядзення якога аналагiчны аўкцыёнам па размяшчэнню дзяржаўных аблiгацый. «Канешне, мы маем сваю ацэнку ўзроўню даходнасцi па такiх iнструментах, але публiчнасць выпуску накiравана на прыцягненне сродкаў на рынкавых умовах», — падкрэслiў банкiр.


Iгар ШЧУЧЭНКА

ЗВЯЗДА

№ 178 (25510)
17 верасня 2005 г. субота

… Председатель правления банка Виктор Бабарико счел ситуацию с датами непростой. Ведь это не «Белгазпромбанку» 15 лет, а команде еди...
Экономическая газета.
Программа развития ОАО «Белгазпромбанк» до 2010 года предусматривает рост собственного капитала банка в 3 раза, активы должны ежегодно ...
Экономическая газета.
В минувшую пятницу, 16 сентября, состоялась презентация первого публичного выпуска облигаций ОАО «Белгазпромбанк». Дата их размещения ...
ОАО "Газпром" инициирует выход ОАО "Белгазпромбанк" на международные рынки долговых обязательств. Как передает корреспондент "И...
Республика.
Банкиры и финансисты оперируют огромными суммами, но как и древние эллины верят в мифы. Только не олимпийские, а корпоративные. В частности,...
Республика.
Для стабильного ведения дела бизнесмены хотят брать кредиты на несколько лет, а не на 5-6 месяцев. У этих надежд есть шансы. Международная фи...
Международная финансовая корпорация (МФК) и ОАО "Белгазпромбанк" 17 июня 2005г. в Минске подписали соглашение о предоставлении последнему...
"Звязда".
Беларусь дабiлася поспеху ў сферы развiцця малога i сярэдняга бiзнэсу, заявiў на цырымонii падпiсання пагаднення аб прадастаўленнi ААТ «Бел...
Белорусский рынок.
Тысячный кредит Белгазпромбанка в рамках программы микрокредитования Европейского банка реконструкции и развития получила минская фирм...
Поддержка клиентов
Операторами телефонной связи может взиматься оплата за звонок в соответствии с тарифами.
Напишите нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Логотип компании
Назад
Назад