Belgazprombank

Праца з персаналам у справаздачным годзе, як і раней, была накіравана на развіццё высокага прафесіяналізму супрацоўнікаў, а таксама на стварэнне ўмоў па раскрыцці чалавечага патэнцыялу для дасягнення мэтаў банка.

Сярэдняспісачная колькасць супрацоўнікаў за 2009 год склала 1090 чалавек пры плане — 1150, фактычная колькасць на 1 студзеня 2010 — 1253 чалавекі. На працягу года было прынята на працу 184, звольнена 99 супрацоўнікаў.

Адным з асноўных напрамкаў дзейнасці ў галіне кіравання персаналам з'яўляецца яго навучанне і развіццё ключавых кампетэнцый, якая забяспечвае прафесійную эфектыўнасць і асобасны рост спецыялістаў. Рэалізацыя гэтага напрамку дзейнасці ажыццяўляецца ў рамках павышэння кваліфікацыі персаналу ў адпаведнасці з зацверджаным планам — навучанне на знешніх і ўнутраных семінарах, трэнінгах, курсах.

На працягу 2009 года павышэнне кваліфікацыі прайшлі 765 супрацоўнікаў, што склала 70% ад агульнай іх колькасці.

Супрацоўнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё банка і якія дасягнулі высокіх паказчыкаў у працы, заслужана атрымалі ўзнагароды: Знакам «Заслужаны работнік ААТ «Белгазпромбанк» ўзнагароджаны тры чалавекі; Ганаровай граматай ААТ «Белгазпромбанк» — шэсць чалавек; каштоўнымі падарункамі — шэсць чалавек.

У рамках Праграмы сацыяльнага развіцця ААТ «Белгазпромбанк», накіраванай на ўмацаванне духоўнага і фізічнага здароўя, ажыццяўлялася аздараўленне супрацоўнікаў і іх дзяцей у санаторыях і пансіянатах, дзяцей — у піянерскіх лагерах. Была аказана матэрыяльная дапамога супрацоўнікам, якія маюць дзяцей — інвалідаў, бацькам — апекунам, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей у няпоўных або шматдзетных сем'ях, маці, якія знаходзяцца ў дэкрэтным адпачынку.

Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад