Старшыня праўлення ААТ «Белгазпрамбанк» Ірына Патапава стала лаўрэатам прэміі «Чалавек справы» у катэгорыі «За істотны ўклад у развіццё фінансавага рынку краіны».
Журы конкурсу, а гэта прадстаўнікі Рэспубліканскага саюза прамыслоўцаў і прадпрымальнікаў, дзяржаўных аб'яднанняў і бізнес-супольнасцей, ужо больш за трыццаць гадоў вызначае ў Беларусі найбольш значных топ-мэнэджараў года. Намінуюць кандыдатаў галіновыя міністэрствы і рэгіянальныя органы кіравання. Таму цяперашняе прызнанне заслуг старшыні праўлення банка Ірыны Патапавай, адзінай у краіне жанчыны на такой адказнай пасадзе, з'яўляецца важкім пацвярджэннем яе прафесіяналізму.
Журы прэміі «Банк года 2025» назвала Белгазпрамбанк лепшым у сваёй групе фінансавых устаноў Рэспублікі Беларусь. Званне «Нумар 1» у гэтай намінацыі прысвойваецца паводле вынікаў аналізу асноўных паказчыкаў дзейнасці за год. А яшчэ ва ўсіх сэнсах прыгожым дадаткам да эканамічных вынікаў прэміі стаў тытул «Міс фота банкаўскай сістэмы - 2026», які атрымала супрацоўніца Белгазпрамбанка Людміла Скрунда.
Падведзены вынікі прэміі «Банк года 2025»М. Бясспрэчным лідэрам ст катэгорыі «ТОП-менеджэр» аўтарытэтнае журы прафесійнага конкурсу прызнала старшыню праўлення Белгазпрамбанка Ірыну Патапаву! Высокая ацэнка заканамерная: пад кіраўніцтвам Ірыны Патапавай Белгазпрамбанк дасягнуў рэкорднай эфектыўнасці і лепшага фінансавага выніку за ўсю яго гісторыю.
Разумны фінансавы памочнік Белгазпрамбанка – мабільнае прыкладанне для фізічных асоб DailyFin – увайшло ў лік пераможцаў прэміі «Брэнд года» - 2025!
Усе этапы стварэння прыкладання, гісторыя яго нэймінгу і крэатыўнага прасоўвання, выклікалі цікавасць кліентаў і высокую кампетэнтную ацэнку журы.
Як вынік – прызавое месца ў катэгорыі «Адкрыццё года» у намінацыі «Маркетынг і брэндынг».