Якія абмежаванні закранулі ААТ «Белгазпрамбанк» напрамую?
Абмежаванні ў дачыненні да ААТ «Белгазпрамбанк», якія ўплываюць на абслугоўванне банкам кліентаў, адсутнічаюць. Мы працуем у штатным рэжыме і робім усё магчымае для задавальнення запатрабаванняў кожнага кліента.
Ці працуюць карткі VISA і Masterсard за мяжой?
У сувязі з увядзеннем шэрагу абмежаванняў з боку плацежных сістэм VISA і Masterсard, карткі ААТ «Белгазпрамбанк»:
- плацежнай сістэмы Mastercard не працуюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Украіны; краін Еўрапейскага саюза, у тым ліку ў інтэрнет-магазінах, зарэгістраваных на тэрыторыі такіх краін.
- плацежнай сістэмы VISA не працуюць на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі, Украіны; краін Еўрапейскай эканамічнай зоны, у тым ліку ў інтэрнэт-крамах, зарэгістраваных на тэрыторыі такіх краін.
Цяпер карткі ААТ «Белгазпрамбанк» міжнародных плацежных сістэм UnionPay і нацыянальнай плацежнай сістэмы Белкарт працуюць у стандартным рэжыме.
З больш падрабязнай інфармацыяй аб рабоце банкаўскіх картак можна азнаёміцца тут.
Ці можна здзяйсняць валютна-абменныя аперацыі?
У банку можна ажыццявіць валютна-абменныя аперацыі:
- безнаяўным шляхам з дапамогай мабільнага прыкладання «DailyFin» і Інтэрнэт-банка;
- у касах і прыладах самаабслугоўвання банка.
Чаму не праходзіць аплата праз Swoo Pay, Samsung Pay?
Абмежаванні на аплату з боку ААТ «Белгазпрамбанк» адсутнічаюць. Гэтыя сэрвісы па аплаце на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за яе межамі, а таксама на інтэрнет-рэсурсах працуюць у звычайным рэжыме.
Аплата з дапамогай дадзеных сэрвісаў можа не прайсці, калі тэрмінал, у якім здзяйсняецца аперацыя, зарэгістраваны ў адным з шэрагу банкаў, якія патрапілі пад абмежаванні