У рамках выканання сваёй сацыяльнай місіі ў 2019 годзе Белгазпрамбанк працягнуў і значна пашырыў рэалізацыю маштабных культурных, адукацыйных і дабрачынных праектаў, аб'яднаных у наступных кірунках:
- фінансаванне аб'ектаў дзіцячай рэабілітацыі, сацыяльнай абароны і аздараўленні;
- фінансаванне праектаў у галіне культуры і мастацтва;
- фінансаванне праектаў па падтрымцы айчыннага спорту;
- фінансаванне асветніцкіх і адукацыйных праграм.
Кіраванне ўсімі значнымі праектамі засталося, як і ў папярэднія гады, за спецыялізаванымі ўстановамі – міжнародным дабрачынным фондам дапамогі дзецям «Шанс», Цэнтрам візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн», Цэнтрам выяўленчага мастацтва «Новая культурная ініцыятываў » і Цэнтрам развіцця эксперыментальных, перфарматыўных і візуальных мастацтваў «Мадэльны цэх0h__20.
Так, у прыватнасьці, Міжнародны дабрачынны фонд дапамогі дзецям «Шанс» сумесна з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь прадоўжыў рэалізацыю дабрачынных праграм у галіне садзейнічання прафілактыцы і аховы здароўя дзяцей. Штодня на дабрачынны рахунак Фонду ў сярэднім паступала 220 ахвяраванняў ад прыватных і карпаратыўных дабрачынцаў! На працягу года дапамога аказана 203 дзецям на агульную суму больш за 2,5 мільёна рублёў. За кошт сабраных сродкаў набываліся дарагія лекавыя прэпараты, расходныя матэрыялы, спецыялізаваныя перавязачныя матэрыялы і сродкі па догляду скуры, медыцынскае абсталяванне, праводзіліся аперацыі.
Цэнтр развіцця эксперыментальных, перфарматыўных і візуальных мастацтваў «Мадэльны цэх» (культурны хаб «OK16») развіваўся ў напрамку культурнага кластара, закліканага інтэграваць КСА-праекты Белгазпрамбанка ў адзіную экасістэму. За мінулы год яго патэнцыял значна ўзрос і сёння дае магчымасць увасабляць у жыццё такія задачы як вытворчасць новай культурнай прадукцыі, суправаджэнне мэтавых праектаў любой складанасці.
Ужо шмат гадоў банк выступае тытульным спонсарам Брэсцкага гандбольнага клуба імя А.П.Мяшкова. І клуб апраўдвае чаканні фундатара. У 2019 годзе БДК ім. А.П.Мяшкова адзінаццаты раз стаў чэмпіёнам Беларусі і выйшаў у плей-оф Лігі чэмпіёнаў.
Як заўсёды, нязменную цікавасць гледачоў выклікалі спектаклі Міжнароднага форуму тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ», арганізатарам якога выступае Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пры фінансавай падтрымцы банка і генеральнага фундатара форума – кампаніі «Газпром трансгаз Беларусь».
У рамках праекту «Арт-Беларусь» Цэнтр выяўленчага і медыя мастацтва «Новая культурная ініцыятыва» прадставіў беларускаму гледачу два рэспубліканскія мерапрыемствы, якія ўжо сталі культавымі. Другі Міжнародны фестываль мастацтва «Арт-Мінск 2019», які праходзіў у рамках культурнай праграмы Другіх Еўрапейскіх гульняў, паставіў рэкорд па колькасці наведвальнікаў –25 тысяч чалавек. У кастрычніку адкрылася пятая выстава-продаж работ маладых беларускіх мастакоў «Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам». За два тыдні выставу наведала амаль 10 000 чалавек.