У рамках першай у Беларусі вучэбнай праграмы МВА (Master of Business Administration), арганізаванай Школай Бізнесу БДУ, 24-25 мая 2002 г. прайшоў двухдзённы карпаратыўны трэнінг на тэму «Стратэгічнае кіраванне банкам». У ім прынялі ўдзел члены Праўлення ААТ «Белгазпрамбанк», выканаўчыя дырэктары, начальнікі бізнес-падраздзяленняў, а таксама кіраўнікі філіялаў. Два дні вышэйшы менеджмент банка ў спакойнай і адасобленай атмасферы Бярэзінскага біясфернага запаведніка (гасцінічны комплекс «Дамжэрыцы) разглядаў задачы сістэмнага падыходу ў галіне стратэгічнага кіравання банкам, асваення метадаў канкурэнтнага аналізу галіны і вызначэння аптымальнай стратэгіі банка, ўключэння ключавых супрацоўнікаў у рашэнне стратэгічных задач. Стваральнікі трэнінгу абагульнілі сучасныя даследаванні ў галіне стратэгічнага кіравання. Быў выкарыстаны лепшы матэрыял і практычныя прыклады, распрацаваныя Гарвардскай Школай Бізнесу (ЗША), а таксама вядучымі кансалтынгавымі кампаніямі, такімі, у прыватнасці, як МсКіпѕеу&Co у прымяненні да ўмоў Беларусі і Расіі.