Продаж аблігацый ажыццяўляецца з 30 верасня 2002 года па 28 лютага 2003 года як за даляры ЗША, так і за беларускія рублі па афіцыйным курсе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь на дату набыцця. У залежнасці ад часу набыцця ўстаноўлены наступныя цэны на аблігацыі:
Перыяд набыцця | 30.09.2002 - 29.11.2002 | 30.11.2002 - 29.01.2003 | 30.01.2003 г. - 28.02.2003 |
Цана за 1 аблігацыю, долар ЗША | 100 | 101 | 102 |
З 30 сакавіка 2003 года па 29 верасня 2003 года аблігацыі можна прад'явіць да датэрміновага выкупу. У залежнасці ад часу прад'яўлення ўстаноўлены наступныя цэны датэрміновага выкупу:
Перыяд прад'яўлення да датэрміновага выкупу | 30.03.2003 - 29.04.2003 | 30.04.2003 - 29.06.2003 | 30.06.2003 - 29.08.2003 | 30.08.2003 - 29.09.2003 |
Цана за 1 аблігацыю, долар ЗША | 101 | 102 | 103 | 104 |
Датэрміновы выкуп праводзіцца за даляры ЗША.