Падведзены вынікі дзейнасці банка за першае паўгоддзе 2002 года
Расце давер да банка кліентаў - фізічных асоб. Пра гэта сведчаць тэмпы павелічэння аб'ёмаў сродкаў, якія размяшчаюцца ў банку дадзенай катэгорыяй кліентаў – за 6 месяцаў сума ўкладаў грамадзян практычна падвоілася. Уласны капітал, разлічаны для мэтаў рэгулявання дзейнасці банка, ўзрос у параўнанні з пачаткам года на 1980 млн. руб. (113%) і склаў 17137 млн. руб. Усе нарматывы, устаноўленыя Нацыянальным банкам РБ у адпаведнасці з Правіламі рэгулявання дзейнасці банкаў ад 28.06.2001 №173, на 1 ліпеня 2002 года, таксама як і на працягу ўсяго справаздачнага перыяду, банкам няўхільна выконваюцца. Выключэннем з'яўляецца нарматыў гранічнага памеру неграшовай часткі статутнага фонду, які пры вызначаным значэнні 10% складае 26,51%.
У першым паўгоддзі 2002 г. ААТ «Белгазпрамбанк» актывізаваў працу па цэнтралізацыі і правядзенні ўсіх відаў разлікаў беларускіх прадпрыемстваў за прыродны газ, які пастаўляецца ААТ «Газпром». Агульная сума плацяжоў за прыродны газ, пастаўлены ААТ «Газпром» у Рэспубліку Беларусь, праведзеных праз банк за перыяд студзень – чэрвень 2002 года, склала 104,78 млн. даляраў.
Працягваецца развіццё супрацоўніцтва з Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця. З пачатку года крэдытны партфель «Белгазпрамбанка» па крэдытнай лініі ЕБРР павялічыўся на 276 тыс. даляраў і перавысіў два мільёны даляраў ЗША. Са сродкаў крэдытнай лініі ЕБРР 57 кліентаў атрымалі крэдыт у рамках праграмы "Мікракрэдытаванне" на агульную суму 634 тыс. даляраў ЗША. У тым ліку 21 кліенту выдадзены мікракрэдыты на агульную суму 165 тыс. даляраў ЗША праз філіялы ААТ "Белгазпрамбанк". 01.07.2002 г Валютна – Крэдытнай Камісіяй Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь адобраны два новых кампанента крэдытнай лініі ЕБРР: «абаротны капітал» і «міжнародны лізінг». У бліжэйшы час плануецца падпісанне дадатковага пагаднення паміж Рэспублікай Беларусь і ЕБРР па адкрыццю гэтых праграм. «Белгазпрамбанк» мае намер прыняць самы актыўны ўдзел у дадзеных праектах.