ААТ «Белгазпрамбанк» прапануе трымальнікам пластыкавых карт новую паслугу – падлучэнне да сістэмы мабільнага банкінгу «Телекард». Гэтая сістэма дазваляе кліентам, якія маюць сотавыя тэлефоны, з дапамогай
SMS-паведамленняў кіраваць станам сваіх пластыкавых карт (блакаваць і разблакаваць іх), а таксама атрымліваць інфармацыю аб памеры даступнай сумы на карт-рахунку і аб сваіх аперацыях з выкарыстаннем
карты. Варта адзначыць, што дадзеную паслугу «Белгазпрамбанк» пачаў аказваць першым у Рэспубліцы Беларусь. Цяпер, нават знаходзячыся ўдалечыні ад банка, які выдаў пластыкавую карту, кліенты ў любы час
дня і ночы змогуць вырашаць спрэчныя пытанні і кантраляваць свой кошт, эканомячы на міжнародных перамовах.
Такім чынам, падлучыўшыся да сістэмы «Телекард», вы зможаце з дапамогай мабільнага тэлефона:
- аператыўна атрымліваць інфармацыю аб даступнай па вашай карце суме;
- выводзіць спіс пяці апошніх праведзеных па вашай карце аперацый;
- часова прыпыняць і аднаўляць дзеянне карты;
- атрымліваць аператыўную інфармацыю аб здзяйсненні аперацыі па карце.
Тарыфы па працы ў сістэме мабільнага банкінгу «Телекард» |
1. Рэгістрацыя кліента (змяненне дадзеных рэгістрацый) у сістэме «Телекард» складзе: |
- для трымальнікаў карт EC/MC | 2 даляра ЗША |
- для трымальнікаў Maestro | 3 даляра ЗША |
2. Апрацоўка 1 SMS-паведамленні (для ўсіх тыпаў карт) | 0,1 даляра ЗША |