Першы турыстычны злёт супрацоўнікаў ААТ «Белгазпрамбанк»
Свае каманды для ўдзелу ў спаборніцтвах выставілі ўсе восем філіялаў і галаўны банк. У розных конкурсах і спаборніцтвах прыняло ўдзел звыш 130 чалавек.
Арганізатары мерапрыемства пастараліся зрабіць усё, каб удзельнікі злёту змаглі добра адпачыць і паказаць высокія спартыўныя вынікі. Нават надвор'е, насуперак прадказанням сіноптыкаў, спрыяла турыстам, хоць за асаблівым камфортам, зразумелая справа, гэтыя людзі не гоняцца.
Бясспрэчным лідэрам спаборніцтваў выступіла каманда гродзенскага філіяла №6. У яе лепшыя паказчыкі практычна па ўсіх відах спаборніцтваў. Але перамагла, усё-ткі, як заўсёды, дружба.
І доўга яшчэ ўдзельнікі злёту будуць успамінаць рыбацкую юшку, вогнішча, ласкавыя воды Мухаўца і азарт спаборніцтваў у адзінай камандзе – камандзе Белгазпрамбанка!