Ўласныя карпаратыўныя аблігацыі прадставіў у сталіцы Беларусі ААТ "Белгазпрамбанк". На прэзентацыі, у якой удзельнічалі спецыялісты вядучых беларускіх крэдытна-фінансавых
устаноў, было абвешчана, што 9 верасня Камітэт па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь зарэгістраваў у Дзяржаўным рэестры каштоўных папер імянныя аблігацыі ААТ
"Белгазпрамбанк".
Старшыня Савета дырэктараў ААТ "Белгазпрамбанк", Намеснік Старшыні Праўлення ААТ "Газпром" (аднаго з асноўных акцыянераў "Белгазпрамбанка")
А. В. Круглоў адзначыў у сваім выступе:
"Плануючы далейшае развіццё банка, яго акцыянеры і кіраўніцтва надаюць асаблівую ўвагу пытанням забеспячэння стабільнай і надзейнай працы, зніжэння рызык, уласцівых банкаўскай дзейнасці.
Адным з кірункаў такой працы з'яўляецца дыверсіфікацыя рэсурснай базы. У гэтай сувязі Савет дырэктараў банка прыняў рашэнне аб эмісіі банкаўскіх аблігацый, намінаваных у нацыянальнай валюце.
Найважнейшымі перадумовамі, якія дазваляюць разлічваць на паспяховую рэалізацыю дадзенага праекта, з'яўляюцца стабілізацыя фінансавых рынкаў, дасягнутая дзякуючы паслядоўнай палітыцы Ўрада і
Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь."
Карпаратыўныя аблігацыі, якія выпускаюцца "Белгазпрамбанкам" на фінансавы рынак краіны, з'яўляюцца першым праектам такога роду ў Беларусі. Спецыялісты па каштоўных паперах атрымліваюць новы
інструмент для інвестыцый свабодных рэсурсаў, так як аблігацыі будуць размяшчацца на аўкцыёнах у сістэме ААТ «Беларуская валютна-фондавая біржа».
Увага!
З 13.00 16.09.2005 на сайце пачаў працу апытанне па вызначэнні стаўкі даходнасці аблігацый банка. Той, хто па выніках таргоў будзе найбольш блізкі ў сваім прагнозе да рэальных лічбаў, атрымае каштоўны
падарунак!
Умовы правядзення апытання і форма для запаўнення