9 лістапада 2006 года ААТ «Белгазпрамбанк» ажыццявіў пралангацыю яшчэ на 1 год дэбютнага сіндыкаванага крэдыту на суму 15 мільёнаў долараў ЗША тэрмінам на 1 год, падпісанага 10 лістапада 2005 года.
Арганізатарам пралангацыі сіндыкаванага крэдыту выступіў АБ «Газпрамбанк» (ЗАТ). У працэсе пралангацыі аб'ём крэдыту быў павялічаны да 20,8 млн. даляраў ЗША. Крэдыт быў прадастаўлены двума траншамі ў доларах ЗША і еўра: транш у доларах ЗША на суму 7 мільёнаў даляраў ЗША і транш у еўра на суму, эквівалентную 13.8 мільёнам даляраў ЗША. Пры гэтым на перыяд пралангацыі сіндыкаванага крэдыту была ўсталяваная рэкордна нізкая для беларускіх пазычальнікаў стаўка LIBOR/EURIBOR 3,65% гадавых. Раней стаўка па крэдыце складала LIBOR/EURIBOR 4,45% гадавых. Акрамя Газпромбанка у пагадненні прынялі ўдзел наступныя банкі: Са-арганізатары (Co-Arranger) – Altalanos Ertekforgalmi Bank Rt., Венгрыя, Bank for Foreign Economic Affairs of the USSR (Vnesheconombank), Расея, BANK OF KHANTY-MANSIYSK JOINT STOCK COMPANY, Расія, і VTB Bank (Austria) AG, Аўстрыя Вядучыя менеджэры (Joint Co-Managers) – COMMERZBANK Aktiengesellschaft, Германія і Banco Finantia, Партугалія Менеджэры (Managers) Nova Ljubljanska banka d.d., Славенія, і SC “Parex Banka, Латвія Дадзеная здзелка з'яўляецца яшчэ адным крокам па фарміраванню крэдытнай гісторыі ААТ «Белгазпрамбанк» на міжнародных фінансавых рынках і сведчыць аб высокім даверы замежных інвестараў да банку. ААТ «Белгазпрамбанк» заснаваны ў верасні 1990 года. Банк аказвае поўны комплекс банкаўскіх паслуг фізічным і юрыдычным асобам. ААТ «Белгазпрамбанк» знаходзіцца на восьмым месцы сярод беларускіх банкаў па суме актываў. Па стане на 1-е кастрычніка 2006 года яго актывы дасягнулі 203 мільёны даляраў ЗША, велічыня крэдытнага партфеля склала 138 мільёнаў даляраў ЗША. Рэйтынгавае агенцтва Fitch прысвоіла ААТ «Белгазпрамбанк», доўгатэрміновы рэйтынг у замежнай валюце на ўзроўні «B-», кароткатэрміновы ў замежнай валюце – «B», прагноз па доўгатэрміновага рэйтынгу – «Стабільны». АБ «Газпрамбанк» (ЗАТ) АБ «Газпрамбанк» (ЗАТ) займае лідзіруючыя пазіцыі на расійскім рынку даўгавых інструментаў і мае унікальны вопыт і магчымасці па прыцягненню пазыковага фінансавання як на расійскім, так і на міжнародным рынку. Па стане на 1 студзеня 2006 г. актывы банка склалі 18 мільярдаў долараў ЗША, уласны капітал – 2.9 мільярдаў даляраў ЗША (дадзеныя МСФС). АБ «Газпрамбанк» (ЗАТ) прадастаўляе поўны спектр банкаўскіх паслуг і фінансавых прадуктаў карпаратыўным кліентам і фізічным асобам (крэдытаванне, брокерскія паслугі на рынку каштоўных папер, кіраванне актывамі, фінансаванне знешнегандлёвых аперацый). Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у сетцы Інтэрнэт па наступных адрасах: www.belgazprombank.by Сіндыкаты выбіраюць Беларусь / Рэспубліка, 15.11.2006