Плаціць за паслугі з дапамогай пластыкавых картак ААТ "Белгазпрамбанк" цяпер можна і ў сетцы інфакіёскаў ААТ "ААБ Беларусбанк".
З сённяшняга дня трымальнікі пластыкавых картак ААТ "Белгазпрамбанк" могуць здзяйсняць плацяжы за камунальныя паслугі па г. Мінску, кабельнае тэлебачанне, паслугі сувязі мабільных аператараў, РУП "Белтэлекам" і інтэрнэт-правайдэраў не толькі ў пунктах абслугоўвання нашага банка , але і ў сетцы інфакіёскаў ААТ "ААБ Беларусбанк". Аплата паслуг у плацежных тэрміналах, банкаматах і інфакіёсках пазбавіць Вас ад неабходнасці стаяць у чарзе і прынясе дадатковы даход у выглядзе прэміі за безнаяўную аплату паслуг згодна з пералікам ўзнагароджанняў банка.