Belgazprombank

Белгазпрамбанк прымае ўдзел у штогадовай выставе «Банк. Страхаванне. Лізінг»

Прэс-служба.
Сёння ў Мінску адкрылася 4-я спецыялізаваная выстава фінансавых паслуг «Банк. Страхаванне. Лізінг», у якой традыцыйна прымае ўдзел Белгазпрамбанк. Выстава «Банк. Страхаванне. Лізінг» – гэта інструмент прадастаўлення інфармацыі аб паслугах фінансавых інстытутаў і пляцоўка для прасоўвання фінансавых прадуктаў і прамога кантакту з патэнцыяльнымі кліентамі. Мэтай выставы з'яўляецца папулярызацыя банкаўскіх, страхавых і лізінгавых паслуг, усталяванне і развіццё дзелавых кантактаў паміж кампаніямі, якія прапануюць паслугі на фінансавым рынку і прадпрыемствамі, прадпрымальнікамі і прыватнымі асобамі, а таксама стварэнне і развіццё новых відаў фінансавых паслуг. У экспазіцыі Белгазпрамбанка прадстаўлены наступныя банкаўскія паслугі: крэдытныя праграмы, дэпазіты, плацежныя карты, грашовыя пераклады, вядзенне бягучых рахункаў і многае іншае. Выстава працуе з 26 па 28 лістапада ў выставачным павільёне па адрасе: Я. Купалы, 27. Арганізатар – кампанія «Экспафорум» пры падтрымцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь і Асацыяцыі беларускіх банкаў.
Напярэдадні гэтых добрых і светлых святаў мы дзякуем вам за падтрымку і супрацоўніцтва ў годзе адыходзячым і спадзяемся на далейшае развіццё дзелавога партнёрства ў надыходзячым.
Паважаныя кліенты! Звяртаем Вашу ўвагу на графік работы банка ў перыяд навагодніх і калядных святаў:

Уведзены ў эксплуатацыю новыя банкаматы і інфакіёскі.

Старшыня праўлення Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка даў інтэрв'ю найбуйнейшаму інтэрнэт-рэсурсу краіны - TUT.BY.
IFC, член Групы Сусветнага банка, павялічыла ліміт гарантый па знешнегандлёвых аперацыях Белгазпрамбанка з $10 млн да $30 млн., што дасць магчымасць банку працягнуць нарошчваць фінансаванне знешнегандлёвых здзелак беларускіх прадпрыемстваў.

Пластыкавыя грошы так трывала ўвайшлі ў наша жыццё, што паступова выцясняюць наяўныя грошы. Пастаянна пашыраючы лінейку картачных прадуктаў, Белгазпрамбанк прапануе сваім кліентам ацаніць зручнасць разлікаў пластыкавымі карткамі і спрыяе развіццю безнаяўных плацяжоў у Беларусі. А каб рабіць пакупкі пры дапамозе карткі было не толькі зручна, але і выгадна, у перыяд калядных святаў банк праводзіць рэкламную гульню «Про100 падарунак!».

У перыяд калядных святаў банк праводзіць рэкламную гульню «Про100 падарунак!».
У перыяд з 23 лістапада 2009 года па 31 студзеня 2010 года ААТ «Белгазпрамбанк» праводзіць акцыю, падчас якой Вы можаце набыць міжнародную пластыкавую картку аплатнай сістэмы MasterCard або Visa па спецыяльных тарыфах.
Паважаныя Кліенты! Звяртаем Вашу ўвагу, што па тэхнічных прычынах аперацыі па ўкладах 30 лістапада 2009 года будуць ажыццяўляцца да 15:00.
Падтрымка кліентаў
Аператарамі тэлефоннай сувязі можа спаганяцца аплата за званок у адпаведнасці з тарыфамі.
Напішыце нам:
Банк в твоем смартфоне:
appstore
g-play

Пожалуйста, представьтесь в чате

Лагатып кампаніі
Назад
Назад