Пра гэта было абвешчана на штогадовым сходзе дабрачынцаў і ўдзельнікаў фонду «Шанец», які прайшоў 21 кастрычніка ў гатэлі «Арбіта».
Дырэктар фонду Наталля Маханько, каментуючы ўдзел банка ў дзейнасці «Шанцу», адзначыла:
— Для нас Белгазпрамбанк з'яўляецца падмуркам, неабходным для ўстойлівага развіцця. Ён дае фонду бязвыплатную спонсарскую дапамогу і бярэ на сябе ўсе адміністрацыйныя выдаткі, звязаныя з забеспячэннем нашай дзейнасці. Акрамя гэтага, Белгазпрамбанк пералічвае сродкі на дабрачынны рахунак і тым самым уносіць істотны ўклад у аказанне дапамогі дзецям.
«Шанец» — найбуйнейшы ў Рэспубліцы Беларусь дабрачынны фонд, які ажыццяўляе адрасную дапамогу хворым дзецям, якая прадугледжвае аплату кошту лекавання, аперацый, знаходжання ў лячэбных установах і мерапрыемствы па рэабілітацыі, набыццё лекавых сродкаў і медыцынскай тэхнікі.
За два гады дзейнасці фонду сабрана больш за двух мільярдаў рублёў. Значную частку гэтай сумы ахвяраваў Белгазпрамбанк і яго супрацоўнікі. Сабраныя сродкі дазволілі аказаць дапамогу 109 дзецям.
Падрабязную інфармацыю аб дзейнасці «Шанцу» можна даведацца на яго афіцыйным сайце.