Снежань, 2010 г. – Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця абвясціў аб павелічэнні ліміту на аперацыі гандлёвага фінансавання, адкрытага ў карысць ААТ “Белгазпрамбанк» у рамках праграмы садзейнічання развіццю гандлю (ПСРТ), з 20 да 40 млн даляраў ЗША.
ААТ «Белгазпрамбанк» далучыўся да праграмы ў 2004 г. і актыўна выкарыстаў усталяваны ліміт для фінансавання знешнегандлёвых аперацый сваіх кліентаў, у прыватнасці, занятых у сферы прамысловай вытворчасці, металургіі, аптовага гандлю і транспартных паслуг. Таксама Белгазпрамбанк паспяхова выкарыстаў магчымасць па фінансаванню прадпрыемстваў дзяржаўнай формы уласнасці, якая была прадастаўлена банку ў рамках ПСРТ раней у гэтым годзе.
Ліміт, які дзейнічаў раней, дазваляў Банку фінансаваць экспартна-імпартныя аперацыі сваіх кліентаў тэрмінам да 3 гадоў. У рамках павялічанага ліміту Белгазпрамбанк атрымаў магчымасць выкарыстоўваць прадукты ЕБРР для фінансавання знешнегандлёвых аперацый, якія ажыццяўляюцца з контрагентамі з краін, у якіх адсутнічаюць экспартна-крэдытныя агенцтва або іншыя аналагічныя інстытуты, тэрмінам да 5 гадоў.
ЕБРР ініцыяваў ПСРТ у 1999 г. у мэтах аднаўлення тавараабароту паміж усходам і захадам, які перапыніўся пасля фінансавага крызісу, які адбыўся ў Расіі годам раней. Звыш 9000 гандлёвых аперацый на агульную суму больш ?5.99 млрд . ($8.01 млрд) было прафінансавана ў рамках гэтай праграмы ЕБРР, у т. ч. 314 здзелак у Беларусі на суму ?260 млн ($347 млн).
Белгазпрамбанк, заснаваны ў 1990 г., кантралюецца групай "Газпрома" і займае вядучыя пазіцыі ў сферы крэдытавання прыватнага сектара беларускай эканомікі, у прыватнасці малога і сярэдняга бізнесу і рознічнага крэдытавання.