Паважаныя кліенты! Інфармуем Вас аб тым, што са снежня 2013 года ААТ «Белгазпрамбанк» на штомесячнай аснове ажыццяўляе закрыцце (у адпаведнасці з абзацам 3 артыкула 206 Банкаўскага кодэкса Рэспублікі Беларусь) бягучых (разліковых) рахункаў, доступ да якіх забяспечваецца з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак і па якім:
- няма дзеючых банкаўскіх плацежных картак, гэта значыць, іх тэрмін дзеяння скончыўся;
- адсутнічаюць грашовыя сродкі на працягу трох каляндарных месяцаў з дня апошняга пералічэння з яго грашовых сродкаў.
Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне 120.