Паважаныя кліенты! Паведамляем вам аб тым, што здзейснена чарговае пашырэнне функцыянальнасці нашага інтэрнэт-банка – дададзены раздзел «Крэдыты»
У дадзеным раздзеле прадстаўлены пералік некаторых відаў крэдытаў, актуальных для карыстальніка. Па крэдытах магчыма фарміраваць наступныя віды справаздач: «Ўмовы абслугоўвання», «Выпіска за перыяд» і «Графік пагашэння».
Таксама ў раздзеле «Крэдыты» рэалізаваная новая функцыя «Заяўка на кансультацыю па крэдытаванні». Сфарміраваная кліентам заяўка аўтаматычна накіроўваецца адпаведным спецыялістам банка, якія могуць аператыўна даць кансультацыю па тэлефоне або паведамленнем на e-mail.
Падрабязную інфармацыю Вы можаце атрымаць па тэлефоне 120.