Белгазпрамбанк віншуе БГК імя Мяшкова і яго трэнерскі склад з перамогай у чэмпіянаце Беларусі па гандболе! 22 мая ва ўпартай барацьбе брэстаўчане абыгралі мінскі СКА з лікам 27:26. Гэтая перамога прынесла брэсцкаму клубу ўжо восьмае званне чэмпіёна Беларусі па гандболе.
Чэмпіянат краіны БГК выйграе ўжо трэці раз запар. Нагадваем, у гэтым сезоне БГК выйграў і Кубак Беларусі. Акрамя таго, берасцейцы ўпершыню ў сваёй гісторыі выйшлі ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў.